1 кастрычніка – Дзень настаўніка

Актуалии Официально

Паважаныя педагогі і ветэраны педагагічнай працы Шумілінскага раёна! Раённы выканаўчы камітэт, раённы Савет дэпутатаў віншуюць вас з прафесійным святам – Днём настаўніка!
Кожны дзень, з году ў год вы вучыце падрастаючае пакаленне дабрыні і справядлівасці, магчымасці творча мысліць і прымаць самастойныя рашэнні, дапамагаеце ім пазнаць навакольны свет і знайсці сваё месца ў ім. За кожным спецыялістам, майстрам сваёй справы стаіць педагог, які здолеў прывіць інтарэс да ведаў,  своечасова разгледзеў здольнасці, дапамог паверыць у свае сілы і раскрыць талент.
Без перабольшвання можна сказаць, што педагогі Шумілінскага раёна валодаюць важкім інтэлектуальным і творчым патэнцыялам, што дазваляе якасна ажыццяўляць вучэбна-выхаваўчы працэс.
Асаблівыя словы ўдзячнасці – ветэранам педагагічнай працы, тым, хто выхаваў не  адно пакаленне вучняў, закладваў традыцыі ў прафесіі, перадаваў вопыт маладым спецыялістам.
Шчыра жадаем вам добрага здароўя, дабрабыту, аптымізму, поспехаў і новых перамог, міру і шчасця ў сем’ях, цікаўных, таленавітых і працавітых вучняў, чыімі яркімі поспехамі будзе ганарыцца Шуміліншчына!
Надрукавана ў №76 ад 29.09.2017 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *