Дэмаграфія па-шумілінску (май-ліпень 2017 года)

Актуалии Общество

Віншуем з нараджэннем!
У маі нарадзіліся:
Багданаў Дамір (Шуміліна)
Баграцова Марыя (Мікіціха)
Бутырын Сяргей (Амбросавічы)
Лапавухава Ульяна (Шуміліна)
Каваленка Арсеній (Крывое Сяло)
Калеснікава Наталля (Язвіна)
Клябанаў Арцём (Обаль)
Котава Сафія (Шуміліна)
Коцікава Кацярына (Шуміліна)
Купрына Варвара (Шуміліна)
Мінава Аліса (Шуміліна)
Нехвядовіч Андрэй (Шуміліна)
Пашкоўская Карына (Шуміліна)
Русецкая Ясенія (Шуміліна)
Федчанка Давід (Дабея)
Шараў Станіслаў (Шуміліна)

У чэрвені нарадзіліся:
Арлоўская Эвеліна (Шуміліна)
Аўсянкіна Дарына (Мікіціха)
Барысаў Станіслаў (Шуміліна)
Голубеў Арцём (Шуміліна)
Догель Сафія (Шуміліна)
Завадскі Кірыл (Шуміліна)
Заірава Зарына (Светласельскі)
Іванова Таццяна (Андрэева)
Левічава Злата (Шуміліна)
Лосеў Іван (Шуміліна)
Несцярэнка Аляксандра (Дабея)
Паташкова Мілана (Обаль)
Фядзюк Цімафей (Шуміліна)
Шармуха Дарына (Амбросавічы)
Яроменак Уладзіслава (Обаль)

У ліпені нарадзіліся:
Арлова Алёна (Шуміліна)
Аўсянікава Ангеліна (Шуміліна)
Быкоўскі Павел (Шуміліна)
Герцык Данііл (Слабада)
Данчанка Анастасія (Амбросавічы)
Дубко Варвара (Обаль)
Жыжова Маргарыта (Мікіціха)
Зайцава Ксенія (Светласельскі)
Лазоўскі Арсеній (Амбросавічы)
Лазоўскі Арцём (Шуміліна)
Лазука Марыя (Шуміліна)
Максімава Дар’я (Шуміліна)
Масько Марыя (Шуміліна)
Міляк Мілана (Шуміліна)
Навіцкая Дар’я (Шуміліна)
Несцярэнка Ілья (Крывое Сяло)
Тарасава Марыя (Шуміліна)
Яўсееў Данііл (Шуміліна)
У маі-ліпені ў раёне нарадзілася 49 дзяцей.  29 нованароджаных зарэгістраваны ў Шуміліне, 6 – на тэрыторыі Дабейскага сельсавета, 4 – на Обальшчыне, 3 – у Светласельскім і Лаўжанскім сельсаветах, 2 – у Каўлякоўскім, 1 – у Мікалаёўскім і Сіроцінскім сельсаветах.

Адзін шлюб у маі, 6 – у чэрвені, 19 – у ліпені
Толькі адна маладая пара “рызыкнула” згуляць вяселле ў маі і адправілася заключыць шлюб у загс. Няўжо старое павер’е “ажаніцца ў маі – усё жыццё маяцца” ў многіх актуальнае і зараз?
У чэрвені Шуміліншчына пабагацела на 6 новых сямей. Тры маладыя пары заключылі шлюб у аддзеле загсу, дзве адправіліся ў Дабейскі сельвыканкам, адна – у Светласельскі.
19 шлюбаў зарэгістравана ў нашым раёне ў ліпені. 14 пар аформілі свае адносіны ў аддзеле загсу, 4 – адправіліся па месцы жыхарства. Так, у Дабейскім сельвыканкаме зарэгістравана 2 шлюбы, у Мікалаеўскім, Мішневіцкім і Светласельскім – па аднаму.

Разводы
У маі суд Шумілінскага раёна разгледзеў  тры справы аб скасаванні шлюбу. Ва ўсіх разведзеных сем’ях ёсць дзеці. Ва ўсіх  выпадках іскі аб скасаванні шлюбу падалі жанчыны.
У чэрвені судом былі разведзены  дзве сямейныя пары. У адной сям’і ёсць непаўналетнія дзеці.   Ва ўсіх  выпадках іскі аб скасаванні шлюбу падалі жанчыны.
У ліпені суд Шумілінскага раёна разгледзеў  чатыры справы аб скасаванні шлюбу. У двух  разведзеных сем’ях ёсць дзеці. У трох  выпадках іскі аб скасаванні шлюбу падалі жанчыны.
Яшчэ  18 сямейным парам суд Шумілінскага раёна даў тэрмін на прымірэнне.
У ЗАГСе ў ліпені была разведзена адна сямейная пара.

Страты
У маі-ліпені пайшоў  з жыцця 81 жыхар раёна, у тым ліку 13 з іх – працаздольнага ўзросту. 31 чалавек памёр з-за хвароб сістэмы кровазвароту, 12 – ад старасці, 10 – ад анкалагічных захворванняў, 2– па прычыне хвароб дыхальнай сістэмы, 1 – ад знешніх прычын.
Надрукавана ў №77 ад 03.10.2017 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *