Первоклассники Шумилинской СШ №2 посадили туи

Актуалии Образование

Туі для першакласнікаў

У Шумілінскай СШ №2 стала добрай традыцыяй завяршаць для першакласнікаў курс “Уводзіны ў школьнае жыццё” пасвячэннем ў вучні. Вось і сёлета 29 верасня для 43 вучняў 1 “А” і 1 “Б” стала асаблівым днём.
“Клянуся!” – урачыста і шчымліва гучала сімвалічная клятва школьніка, якую прачыталі першакласнікі. Без пяці хвілін школьнікі (менавіта так у той момант можна было назваць вучня 1 ”А” і 1 ”Б” класаў) абяцалі, што будуць годнымі вучнямі і пастараюцца высока трымаць званне вучня.  Сімвалічную клятву прачыталі і бацькі першакласнікаў. І вось самы ўрачысты момант – кожны вучань атрымлівае пасведчанне першакласніка. Вочы малых літаральна свяціліся ад шчасця: са школьнай сцэны яны спускаліся паўнапраўнымі членамі вялікай школьнай сям’і.
“У нас у школе склалася добрая традыцыя, калі першакласнікі садзяць дрэвы. Падтрымаў яе і старшыня райвыканкама Аляксандр Снараў, які на 1 верасня паабяцаў прыняць удзел у гэтай высакароднай акцыі. І абяцанне сваё стрымаў, – адзначыла дырэктар Шумілінскай СШ №2 Жанна Рагуновіч. –  За пасаджанымі дрэвамі вы самі будзеце даглядаць. І яны разам з вамі будуць расці”. Школьная алея ў чацвер пабагацела на шэсць туй. На дапамогу першакласнікам у пасадцы дрэў прыйшлі старэйшыя сябры – трэцякласнікі, а таксама бацькі, настаўнікі і адны са спонсараў – прадстаўнікі УП ЖКГ. І можна быць упэўненымі, што першае школьнае свята “Пасвячэнне ў першакласнікі” дзеці запоўняць на ўсё жыццё.
Алесь САКАЛОЎ.
Надрукавана ў №77 ад 03.10.2017 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *