Налоговая служба: важны учёт и анализ

Общество

Важна – улік і аналіз
Быў час, калі з выплатай падаткаў многія жартавалі, спасылаліся то на неразбярыху ў краіне, то на іншыя “важкія” прычыны. Аднак падаткі — гэта дзяржаўная казна, таму даўжнікоў усяляк падціскалі, змушалі іх вяртаць тое, што тыя абавязаны былі аддаць. Адну з самых першых скрыпак у гэтым “аркестры” ігралі органы падатковай службы.
Ранейшая анархія з падаткамі спісана ў гісторыю. Намеснік начальніка інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах па Шумілінскім раёне Алена Аляксандраўна Ставер не хавала задавальнення: практычна няма прадпрыемстваў і арганізацый, дзе ўхіляліся б ад выплаты падаткаў у казну. Нямала каштавала настойлівасці і сіл работнікам інспекцыі, каб дамагчыся такога. Бюджэтаўтвараючыя ў раёне — ЗП “Славянскі прадукт”, доля якога ў бюджэце раёна дасягае 24,3%, СТАА “Вежа” — 12,2%. На рахунку ж у інспекцыі 448 плацельшчыкаў, з іх амаль 190 — індывідуальныя прадпрымальнікі, 8,3 тысячы фізічных асоб — плацельшчыкаў падаткаў на зямлю, нерухомасць. І ва ўсім павінен быць дакладны ўлік.
Такая функцыя ў аддзела ўліку падаткаў і эканамічнага аналізу інспекцыі. Тут удалы сплаў вопыту і маладосці. З былой райсельгасхіміі ў свой час прыйшла ў інспекцыю Святлана Віктараўна Баранава,  з райспажыўтаварыства — сама Алена Аляксандраўна, зусім мала пасля ВНУ адбылі на вытворчасці Алена Бесарабская і Ірына Бужынская, аднак добра сябе зарэкамендавалі спецыялісты ў падатковай інспекцыі,  адміністратарам (прасцей кажучы, кіраўніком усёй камп’ютарнай тэхнікі) працуе  Дзмітрый Байдакоў. Дарэчы, Ірыну Анатольеўну за руплівасць калегі сёлета вылучылі для ўзнагароджання ганаровай граматай абласной падатковай інспекцыі.
У аддзеле, як і ва ўсёй інспекцыі, не практыкуюць выключна кабінетны стыль работы. Даводзіцца выходзіць з праверкамі, арганізоўваць рэйды, праводзіць кансультацыі. І ў гэтым плане кожны з супрацоўнікаў — кампетэнтны, выдатна ведае сваю справу.
Мікалай БАРЫСАЎ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *