Великолукский район отпраздновал своё 90-летие. Делегация Шумилинского района приехала с поздравлениями

Актуалии Новости

Да сяброў на юбілей
У канцы верасня па запрашэнні адміністрацыі расійскага рэгіёна дэлегацыя Шумілінскага раёна пабывала ў Вялікіх Луках на святкаванні 90-годдзя з дня ўтварэння Велікалуцкага раёна Пскоўскай вобласці.
Падчас святочных мерапрыемстваў згадваліся старонкі гісторыі раёна, шанаваліся ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, працоўныя дынастыі, былі ўручаны пасведчанні ганаровых грамадзян Велікалуцкага раёна асобам, якія ўнеслі значны ўклад у яго развіццё.
Старшыня Шумілінскага раённага выканаўчага камітэта Аляксандр Снараў і старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Новікава шчыра павіншавалі жыхароў расійскага рэгіёна са слаўнай датай, выказалі ўпэўненасць у плённым супрацоўніцтве, уручылі шумілінскія сувеніры кіраўніку адміністрацыі Велікалуцкага раёна Сяргею Пятрову.
Асабліва цёпла сустракалі расійскія гледачы народны фальклорны калектыў “Гульбічы” Шумілінскага раённага цэнтра культуры, які выступіў з вялікай канцэртнай праграмай.
– Вялікі дзякуй за цудоўныя народныя песні, за святочны настрой!
– Даўно не чулі народнай музыкі, дзякуй!
– Шчыра ўдзячныя вам за падоранае свята!
Такія словы гучалі ад удзячных гледачоў пасля канцэрта, ніводны шумілінскі артыст не застаўся без кветак.
Падчас візіту былі дасягнуты дамоўленасці аб прадаўжэнні супрацоўніцтва нашых рэгіёнаў у эканоміцы, культуры, пашырэнні стасункаў у спартыўнай сферы.
Дарэчы, дэлегацыя Велікалуцкага раёна была запрошана і брала ўдзел ў абласным свяце-кірмашы працаўнікоў вёскі “Дажынкі-2017” у Дуброўне.
Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.
Надрукавана ў №78 ад 06.10.2017 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *