Вопросы развития малого и среднего бизнеса были рассмотрены на заседании президиума Шумилинского райсовета

Актуалии Президент Экономика

Развіваць і падтрымліваць малы і сярэдні бізнес

За апошнія чатыры гады ў нашым раёне назіраецца ўстойлівы рост колькасці малых і мікраарганізацый – з 92 адзінак да 114. У сферы малога і сярэдняга бізнесу ў цяперашні час працуе чацвёртая частка ўсяго занятага ў эканоміцы раёна насельніцтва, каля двух тысяч чалавек. Сума паступіўшых падатковых плацяжоў у кансалідаваны бюджэт за 8 месяцаў бягучага ад суб’ектаў прадпрымальніцтва склала 42% ад агульных аб’ёмаў плацяжоў.
Усе гэтыя лічбы і факты сведчаць пра адно – малы і сярэдні бізнес уносіць важкі ўклад у эканоміку раёна. І мясцовыя органы ўлады напрамую зацікаўлены ў тым, каб ён пашыраўся.
На чарговым пасяджэнні прэзідыума раённага Савета дэпутатаў, якое правяла старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Новікава, і была абмеркавана работа органаў мясцовага кіравання і самакіравання па павышэнні эканамічнага патэнцыялу раёна, паляпшэнні прадпрымальніцкага асяроддзя, прыцягненні інвестыцый і стварэнні новых працоўных месцаў.
Той факт, што сёлета ў нашым раёне створана толькі пяць малых прадпрыемстваў з 9 новымі працоўнымі месцамі, сведчыць пра недастатковую работу зацікаўленых структур і па пошуку інвестараў, і па прыцягненні інвестыцый, і па стымуляванні дзелавой актыўнасці, зазначыла Ірына Мікалаеўна. Тут ёсць над чым працаваць, ёсць з кім працаваць, і работу ў гэтых накірунках трэба актывізаваць.
У гэтым плане вялікія спадзяванні на новыя Указы Прэзідэнта, адзначыла ў сваім дакладзе начальнік аддзела эканомікі райвыканкама Галіна Калыхан. Маюцца на ўвазе Указ №345 “Аб развіцці гандлю, грамадскага харчавання і бытавога абслугоўвання” і Указ №337 “Аб рэгуляванні дзейнасці фізічных асоб”. Так, згодна з Указам №345 з 1 студзеня 2018 года індывідуальныя прадпрымальнікі і прадпрыемствы малога і сярэдняга бізнесу змогуць на льготных умовах працаваць на вёсцы і ў малых населеных пунктах. Указам прадугледжаны шэраг падатковых льгот, адменены абмежаванні па гандлі алкагольнай прадукцыяй і антыманапольны цэнз, з’явіцца магчымасць прадаваць памяшканні без аўкцыёнаў.
Што тычыцца Указа №337, ён ужо ўступіў у сілу з 1 кастрычніка і мае на мэце легалізаваць віды дзейнасці, ажыццяўляемыя ў дамашніх умовах. Цяпер грамадзяне маюць права займацца без рэгістрацыі ў якасці ІП рамонтам мэблі, абутку, пашывам адзення, кладкай печак, іншымі відамі дзейнасці пры ўмове выплаты адзінага падатку.
Наш раён валодае шырокімі патэнцыйнымі магчымасцямі для развіцця прадпрымальніцкай дзейнасці. Гэта і зручныя транспартныя зносіны, і наяўнасць невыкарыстоўваемых у гаспадарчым абарачэнні будынкаў, і выгаднае геаграфічнае размяшчэнне. І работа ідзе. У бліжэйшы час пачнецца рэалізацыя інвестпраекта “Будаўніцтва гідраэлектрастанцыі на рацэ Обаль” – яго будзе рэалізоўваць ТАА “Гідраспектр”, зарэгістраванае ў нашым раёне сёлета. На стадыі праектавання знаходзіцца стварэнне гасцінічнага комплексу з аб’ектам грамадскага харчавання, аўтастаянкай, з аказаннем паслуг аўтасэрвісу ў райцэнтры на трасе Р-20.
Наогул сёлета за кошт новых вытворчасцяў створана 37 працоўных месцаў, паведаміла дакладчык. Самую вялікую колькасць новых працоўных месцаў прадаставіла ААТ “Сцяг індустрыялізацыі”, адкрыўшы ў Обалі швейны цэх на 27 працоўных месцаў. Наогул, у апошні час назіраецца павышаны інтарэс інвестараў да рэалізацыі праектаў па стварэнні невялікіх швейных цэхаў. Зараз ідзе размова пра адкрыццё яшчэ аднаго такога цэха ў Шуміліне. Як правіла, такія праекты ўзаемавыгадныя: ствараюцца новыя працоўныя месцы, забяспечваюцца занятасць насельніцтва і паступленне падатковых плацяжоў у бюджэт.
Па словах Галіны Тадэвушаўны, на тэрыторыі раёна ёсць інвестыцыйныя пляцоўкі для арганізацыі малога і сярэдняга бізнесу, найперш маюцца на ўвазе зачыненыя раней школы. Пад інвестыцыйныя праекты выдзелены два зямельныя ўчасткі – адзін у райцэнтры, другі ў Обалі.
Разам з тым, усе зацікаўленыя структуры згодныя з тым, што патрабуе актывізацыі работа па пошуку інвестараў,  своечасовае прадастаўленне суб’ектам малога і сярэдняга бізнесу, патэнцыйным бізнесменам падрабязнай інфармацыі па невыкарыстоўваемых аб’ектах, інвестпраектах, зямельных участках. Толькі так можна забяспечыць развіццё эканомікі на дастатковым узроўні.
У абмеркаванні пытання прынялі ўдзел намеснік старшыні райвыканкама Т. М. Вараб’ёва, начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама С. В. Валекава, начальнік ПМК-70 А. Ю. Крыўко. Прынята адпаведная пастанова.
Алена КАРПУШЭНКА.
Надрукавана ў №78 ад 06.10.2017 г.



3 комментария по теме “Вопросы развития малого и среднего бизнеса были рассмотрены на заседании президиума Шумилинского райсовета

  1. …«Хочу предостеречь от иллюзий: создание условий и площадок для бизнеса — это вещи необходимые, но не достаточные для привлечения инвесторов. С инвесторами надо работать, грубо говоря, брать за руку и вести к себе. Должен быть перечень инвесторов, с кем вы работаете, чтобы они пришли к вам с инвестициями. Только в этом случае будут создаваться рабочие места», — отметил Андрей Кобяков…
    Так кто в районе не дорабатывает с инвесторами? На сколько я понял из его доклада, с инвесторами в первую очередь должны работать председатели РИК!Вывод?! Одно радует,что председатель райсовета,критикует работу председателя райисполкома!
    …Той факт, што сёлета ў нашым раёне створана толькі пяць малых прадпрыемстваў з 9 новымі працоўнымі месцамі…
    …Наогул сёлета за кошт новых вытворчасцяў створана 37 працоўных месцаў…
    …Самую вялікую колькасць новых працоўных месцаў прадаставіла ААТ “Сцяг індустрыялізацыі”, адкрыўшы ў Обалі швейны цэх на 27 працоўных месцаў…
    Вопрос:кто говорит правду?

  2. Новыя вытворчасцi-гэта не новыя прадпрыемствы, а пашырэнне раней icнуючых, на якix i створаны дадатковыя працоуныя месцы.

  3. Спасибо за ответ. А про инвесторов что разъясните по существу? Кто не «доробатывает» в районе?Может в районе,в обход рекомендаций премьер-министра,кто-то персонально отвечает за поиск инвесторов? Назовите героя! Возьмите у него интервью:пускай растолкует,что идёт ни так.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *