Шумилинские волейболисты стали чемпионами области

Актуалии Новости Спорт, туризм

Нашы валейбалісты – чэмпіёны вобласці

Ілья Хамаганаў, Станіслаў Бяззубенка, Ілья Піульскі, Аляксандр Лабачоў, Данііл Сафонаў, Мікіта Шкулаў, Павел Церашчук, Раман Насцюшкін, Данііл Абраменка, Арцём Іспянькоў, Данііл Шніпаў і Кірыл Радкевіч – валейбалісты каманды Шумілінскай СДЮШАР (трэнер Аляксей Паршыкаў) – сталі чэмпіёнамі вобласці.
Першынство вобласці па валейболе сярод хлопцаў 2003 года нараджэння прайшло ў канцы мінулага тыдня ў Віцебску. Напачатку шумілінская каманда не пакінула ніводнага шансу сапернікам з Паставаў, Глыбокага, Віцебска і Бешанковіч, абыграўшы іх з аднолькавым лікам 3:0. У фінальным паядынку “Шумілінская СДЮШАР” – “Аршанская СДЮШАР” нашы землякі аддалі сапернікам усяго адну партыю і перамаглі з лікам 3:1.  Лепшым іграком першынства вобласці стаў капітан шумілінскай каманды Данііл Сафонаў.
Выйграўшы першынство вобласці, шумілінцы атрымалі права абараняць гонар Прыдзвіння на рэспубліканскай спарта-кіядзе СДЮШАР.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Надрукавана ў №80 ад 13.10.2017 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *