Награды лучшим механизаторам вручали прямо в поле

Актуалии Сельское хозяйство

Знайшлі і на далёкім полі
На адвозцы зялёнай масы сярод механізатараў раёна “вырваўся ўперад” Іван Сцяпанавіч Сабалеўскі з УП “Шумілінскі райаграсэрвіс”. Ён перавёз 2399 тон травы.
– Няўжо я лепшы ў раёне? – здзівіўся механізатар.
– Лепшы, не сумнявайцеся, – адказваюць намеснік старшыні райкама прафсаюза работнікаў АПК Л. Г. Варкун і намеснік начальніка райсельгасхарчу па механізацыі А. І. Мясаедаў.
– Прызнацца, не чакаў, нават разгубіўся, – гаворыць механізатар. –  Але ж вельмі прыемна, што знайшлі мяне нават на гэтым далёкім полі, што прыехалі павіншаваць.
У гэты ж дзень ганаровую грамату ўпраўлення райсельгасхарчу і райкама прафсаюза работнікаў АПК і грашовую прэмію атрымаў і Яўген Леанідавіч Броўкін таксама з райаграсэрвісу, які скасіў 766 гектараў траў першым укосам.
Дарэчы, перадавікі не збаўляюць тэмпаў. На 6 ліпеня І. С. Сабалеўскі перавёз 2499 тон травы, Я. Л. Броўкін скасіў 778 гектараў.
Ларыса ЗАЙЦАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *