Купалье по-шумилински

Актуалии Культура

Купальскія таямніцы
З сівой мінуўшчыны купальская ночка мела своеасаблівы сэнс, традыцыі язычніцтва цесна перапляліся з хрысціянскімі. Купалле і да сённяшніх часоў адно з самых любімых святаў беларусаў.
У купальскую ноч паўсюль неўзабаве з’яўляюцца розныя нячысцікі, то спакуслівыя русалкі спрабуюць звесці ў блуд, то вадзянік расставіць свае пасткі… Але нарабіць шкоды нячыстыя сілы не могуць, бо на Івана Купалу і зёлкі, і вада, і агонь набываюць магічную сілу, якая не толькі адганяе нязваных гасцей, але і дае шчасце людзям на ўвесь наступны год.
Багата людзей сабралася на Купапалле на шумілінскім возеры. І ні якія нячысцікі  не змаглі перашкодзіць добраму настрою. Дарослыя і дзеці з задавальненнем удзельнічалі ў конкурсах і забавах, што прапаноўвалі Іван і Купалінка.
…Паплылі па возеры вянкі, успыхнула купальскае вогнішча.  Як кажуць у народзе, людзі на Купалле ачышчаюцца агнём і вадой…
Алесь САКАЛОЎ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *