Вадзім Купрыянаў – адзін з лепшых вадзіцеляў у рэспубліцы

Новости Общество

Вадзім Купрыянаў – адзін з лепшых вадзіцеляў у рэспубліцы

Нядаўна ў рэспубліканскім конкурсе “Лепшы вадзіцель падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь” вадзіцель пажарнай аварыйна-выратавальнай часці №1 Шуміліна Вадзім Купрыянаў заняў у асабістым заліку  пачэснае другое месца.
Для таго, каб мець права прадстаўляць Віцебскую вобласць на рэспубліканскім этапе, трэба было годна выступіць на абласным этапе. Што і зрабіў наш зямляк. Тут варта адзначыць, што Вадзім працуе ў РАНС шосты год, чатыры з якіх ён выпрабоўвае свае веды, сілы і спрытнасць у гэтым конкурсе. Два разы да гэтага ён ужо ўдзельнічаў і ў рэспубліканскім этапе.
Сёлета ў спаборніцтвах узялі удзел 13 каманд з усёй рэспублікі па чатыры вадзіцелі ў кожнай. Яны змагаліся ў веданні правілаў дарожнага руху і ваджэнні пажарнага аўтамабіля. Для таго, каб паказаць высокі ўзровень, Вадзім Купрыянаў старанна трэніраваўся. Ён наогул вельмі старанны і адказны хлопец, які дакладна і якасна выконвае свае абавязкі. На яго прафесіяналізм і добрыя чалавечыя якасці заўжды спадзяюцца ў калектыве. Мы віншуем пераможцу і жадаем у наступным годзе вярнуцца ў райаддзел з першым месцам!
Наталля ЧАРНІЧЭНКА.
Надрукавана ў №81 ад 17.10.2017 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *