25 снежня — Нараджэнне Хрыстова (па календары каталіцкай канфесіі)

Духоўнае Общество

Прыйдзіце да Збавіцеля, верныя, са спевам!

Прыйдзіце да ясляў Яго ў Бэтлеем!”

Глыбокапаважаныя жыхары Шуміліншчыны, хрысціяне і людзі добрай волі!

  Перажываючы свята Божага Нараджэння, якое нагадвае нам, што Бог увайшоў у гісторыю чалавецтва аднойчы і назаўжды, пасылаю вам сардэчныя віншаванні!

  Няхай усе штодзённыя складанасці напоўняцца святлом надзеі Езуса Хрыста. Няхай цяжкае і незразумелае атрымае свой сэнс і значэнне ў Нованароджаным Езусе. 

  Жадаю вам здароўя, сіл, адвагі і дастатку ў доме. Няхай Божае Дзіця бласлаўляе вашае жыццё і працу, а сем’і напоўніць дараваннем, зычлівасццю і любоўю. Спакойных і радасных святаў Божага Нараджэння!

Айцец Анджэй Юхневіч ОМІ, настаяцель Парафіі Маці Божай Фацімскай у г. п. Шуміліна.

Распарадак Набажэнстваў 25 снежня

00.00 – Пастэрка ў Шуміліне

9.00 – св. Імша ў Шуміліне

11.30 – св. Імша ў Мішкавічах

13.00 – св. Імша ў Обалі.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *