Чествовали юбиляров на празднике деревни Лелюги в Шумилинском раойне

Общество Сельское хозяйство

Юбіляраў у Лялюгах багата!
Не паспелі члены раённага таварыства інвалідаў, як кажуць, ачухацца ад “Славянскага базару ў Віцебску”, як зноў мерапрыемства, зноў зборы ў дарогу. На гэты раз, праўда, недалёка – у Лялюгі Дабейскага сельсавета. Як жа можна адмовіць вяскоўцам, калі яны так засумавалі па святах! Тым больш нагодаў у іх хоць адбаўляй. Гэта ж трэба было так стацца, што сёлета ў вёсцы Лялюгі ажно 8 юбіляраў (ад 18 да 85 год) і адзін вясельны юбілей – 55 год сумеснага жыцця. Старэйшына вёскі М. Ц. Лялюга таму і запрасіла самадзейных артыстаў з райцэнтра адзначыць свята юбіляраў разам, адным махам.
Ідэю падтрымала намеснік начальніка  аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, старшыня раённай арганізацыі “Беларускага саюза жанчын” В. Г. Навіцкая.  У чацвер актывісты, самадзейныя артысты раённага таварыства інвалідаў на чале са старшынёй Л. М. Нагібавай трымалі накірунак на Лялюгі.
На падворку Уладзіміра і Валянціны Скірманаў (дарэчы, яны ж і віноўнікі вясельных урачыстасцяў – ізумруднага вяселля)  накрыты стол, які ломіцца ад усялякіх прысмакаў, прыгатаваных вяскоўцамі. Шмат кветак.
Урачыстасці і важнасці святу надаў і прыезд шаноўных гасцей. Спецыяльна завіталі на мерапрыемства дырэктар мясцовага сельгаспрадпрыемства А. М. Пытко (ён жа прывёз падарункі юбілярам ад гаспадаркі) і старшыня Дабейскага сельвыканкама І. І. Шалахава (таксама з падарункамі). Гасцям – шыкоўныя пірагі ў знак удзячнасці і павагі.
У гэты дзень у Лялюгах гучала шмат віншаванняў, песень, былі і танцы, было і “горка” для “маладажонаў”.  Ніхто з прысутных не застаўся без увагі і падарункаў.
Свята юбіляраў у Лялюгах атрымалася душэўным і па-дамашняму ўтульным. Вяскоўцам надоўга хопіць успамінаў і ўражанняў.
Алена КАРПУШЭНКА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *