Людміла ДАРЗНЕК Альбом

Духоўнае Семья

Людміла ДАРЗНЕК
Альбом

Памыла ў хаце,
Адкрыла альбом…
Вось – мая Маці,
Бацькоўскі дом.

Яна на марозе,
Прама ў сенцах,
Сядзіць на парозе,
А кот на акенцы.

А тут мы ў хляве.
Я дровы нясу.
І трэпле певень
Маці касу.

А вось мая маці
Разам з сястрыцай
Уносяць багацце –
Гной у зямліцу.

Стаіць ля варотаў
І выйшла на двор
Маці ў ботах,
Дзе новы забор.

Далей, маці адна –
Прыгожая, мілая…
А  гэта яна
Ўжо з кабылаю.

Матуля на фота
Села ў вазок.
Дае мне ля плота
Святы абразок.

Пацерлася крыху
Альбома старонка,
Дзе маці – краўчыха,
Спявае звонка.

Маці, матуля…
Колькі пяшчоты.
Цябе так люблю я,
Як ніхто тут.

Знайшла фотакартку
Ў поўны рост.
Такая яркая…
Матулі – пагост.
Надрукавана ў №81 ад 17.10.2017 г.



3 комментария по теме “Людміла ДАРЗНЕК Альбом

  1. Нейкая кабыляча-дзіцячая мазаніна… Няўжо нельга было выбраць? Лепш наогул не давалі б па намінацыі «Верш», бо гэ
    та не верш, гэта нейкі стрыхнін…

  2. Прыгожы верш, вельмі родныя вобразы, дзякуй ўтару і ждадаю дальнейшых духоўных і паэтычных краненняў для творчасці.

  3. Добры верш. Самадзейны, але шчыры. Ды ён і не на конкурс. Мінак — проста злы чалавек, сам нейкі кабыляча-дзіцячы, не па-мужчынску.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *