29 кастрычніка – Дзень аўтамабіліста і дарожніка

Актуалии Экономика

29 кастрычніка – Дзень аўтамабіліста і дарожніка

Паважаныя аўтамабілісты і дарожнікі Шумілінскага раёна!
Шчыра і сардэчна віншуем вас з прафесійным святам!
Цяжка пераацэньваць заслугі аўтамабілістаў, якія забяспечваюць усе грузавыя і пасажырскія перавозкі ў нашым раёне.
Але паспяховая работа аўтатранспарту была б немагчыма без зладжаных, аператыўных дзеянняў дарожнай службы.  Сёння 78 кіламетраў дарог рэспубліканскага  значэння, якія пралягаюць па тэрыторыі Шуміліншчыны, абслугоўвае філіял ДЭУ № 36 РУП “Віцебскаўтадар”. Асноўную частку дарог мясцовага значэння , а гэта больш за 680 кіламетраў, 49 мастоў, абслугоўвае філіял “Шумілінскае дарожна-рамонтна-будаўнічае ўпраўленне № 204” КУП “Віцебскаблдарбуд”. Кантроль за станам вуліц населеных пунктаў  вядзе УП ЖКГ Шумілінскага раёна.
Практычна за кожным метрам дарогі стаіць адказная праца людзей у аранжавай спецвопратцы.  У няпростых сучасных умовах вы робіце ўсе магчымае, каб у любую пару года быў забяспечаны камфортны і бяспечны праезд у любую кропку нашага раёна, рамантуеце і падтрымліваеце ў парадку дарожнае палатно, а таксама прылягаючую да яго тэрыторыю.
Паважаныя аўтамабілісты і дарожнікі, вы садзейнічаеце рашэнню актуальных задач сацыяльна-эканамічнага развіцця рэгіёна і жыццезабеспячэння насельніцтва.
Прыміце нашу глыбокую ўдзячнасць за адказныя адносіны да справы. Няхай вам спадарожнічаюць удача і поспех. Ад усёй душы жадаем вам моцнага здароўя, цяпла, дабрабыту, шчасця ў вашых дамах і сем’ях.
Раённы выканаўчы камітэт.                                    Раённы Савет дэпутатаў.

Надрукавана ў №84 ад 27.10.2017 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *