На ОАО «Вежа» в Шумилино создана профсоюзная первичка

Общество

На “Вежы” створана пярвічка

Некалькі тыдняў таму на ААТ “Вежа” адбыўся сход, на якім разглядаліся пытанні па стварэнні на прадпрыемстве пярвічнай прафсаюзнай  арганізацыі. У працоўнага калектыву быў час падумаць, абмеркаваць, узважыць усе “за” і “супраць”. І вось ў канцы кастрычніка калектыў ААТ “Вежа” вырашыў: прафсаюзу быць.

На  сходзе з нагоды стварэння на прадпрыемстве  пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў АПК прысутнічаў старшыня раённага аб’яднання арганізацый прафсаюзаў В. В. Юхнавец.  Васіль Васільевіч адзначыў: “Бясплатная юрыдычная кансультацыя, матэрыяльная дапамога, льготнае аздараўленне, абарона сацыяльна-эканамічных правоў і законных інтарэсаў работнікаў – гэта справа прафсаюза. Думаю, работнікі “Вежы” не пашкадуюць, што далі сваю згоду на стварэнне прафсаюзнай пярвічкі”.

Дырэктар ААТ “Вежа” В. В. Калыхан абяцаў падтрымліваць усе пачынанні прафсаюза. Бо там, дзе існуе паразуменне паміж кіраўніцтвам і  пярвічкай, хутка вырашаюцца пытанні па стварэнні бяспечных умоў працы, па згуртаванні калектыву і правядзенні розных мерапрыемстваў.

У прафсаюзную арганізацыю ААТ “Вежа” ўвайшло 48 чалавек, старшынёй пярвічкі быў абраны начальнік лабараторыі Ю. В. Афанасьеў.  Зараз на прадпрыемстве працуюць над стварэннем калектыўнага дагавору.

Ларыса ЗАЙЦАВА.

Надрукавана ў №85 ад 31.10.2017 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *