В Шумилино отметили 100-летие Октябрьской революции

Актуалии Векапомнае

Знамянальная дата гісторыі

4 лістапада ў Шуміліне прайшлі ўрачыстасці, прысвечаныя стагоддзю Кастрычніцкай рэвалюцыі.

“Гэта гісторыя нашай Айчыны. Гісторыя, якая дае ўрокі мінулага, дазваляе ствараць, берагчы сваю дзяржаўнасць, адказваць на складаныя выклікі сучаснасці”, – сказаў старшыня райвыканкама Аляксандр Снараў  у сваім выступленні на мітынгу, які прайшоў ля помніка У. І. Леніну з нагоды юбілею рэвалюцыі.
Пра ўстойлівасць ідэй сацыялізму, справядлівага грамадства, уплыў гэтых ідэй на развіццё краін і народаў гаварыў першы сакратар райкама Камуністычнай партыі Беларусі Віктар Бабічаў. Гэтыя ідэі не губляюць актуальнасці і ў нашы часы, заўважыў выступоўца.
Кіраўніцтва раёна, прадстаўнікі працоўных калектываў Шуміліншчыны, жыхары райцэнтра, якія бралі ўдзел у мітынгу, усклалі кветкі да помніка У. І. Леніну,  на брацкія могілкі, да памятных знакаў Героям Савецкага Саюза і Героям Сацыялістычнай Працы ў гарадскім парку.
На ўрачыстасці, якія  прадоўжыліся ў актавай зале Шумілінскай СШ №1, запрасілі ветэранаў працы, актывістаў грамадскіх арганізацый, прадстаўнікоў арганізацый і прадпрыемстваў раёна. У фае школы былі прадстаўлены выставы “Мы родам з СССР”, падрыхтаваная супрацоўнікамі раённай бібліятэкі, і “Дзень 7 лістапада”, арганізаваная гісторыка-краязнаўчым музеем.
“Кастрычніцкая рэвалюцыя застаецца буйнейшай падзеяй XX стагоддзя, нягледзячы на спрэчнасць і складанасць таго, што адбылося сто год таму,” –адзначыла у сваім выступленні старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Новікава. Яна  падкрэсліла ролю Кастрычніка ў фарміраванні новай сістэмы народаўладдзя – Саветаў дэпутатаў, адзначыла значэнне рэвалюцыі ў фарміраванні беларускай дзяржаўнасці. Сацыялістычныя ідэі былі арыенцірам для некалькіх пакаленняў, іх адстойвалі ў войнах, іх рэалізоўвалі  ў мірны час. Ірына Мікалаеўна выказала словы ўдзячнасці прадстаўнікам усіх пакаленняў, якія сваёй працай умацоў-валі і ўмацоўваюць наш край.
Старшыня раённага Савета дэпутатаў пажадала ўсім міру, згоды і ўпэўненасці ў заўтрашнім дні.
На мерапрыемстве адбылося ўшаноўванне працоўных дынастый, агульны стаж кожнай з якіх склаў больш за сто гадоў. Прамысловасць нашага раёна прадстаўляла дынастыя Калошкіных-Ганчаровых-Фядураў з Обальскага керамічнага завода, жыллёва-камунальную гаспадарку – прадстаўнікі сям’яў Калеснікавых-Усоўскіх-Паціенкаў. Добра вядомы ў раёне медыцынская дынастыя Барадзіных, дынастыя музыкантаў Міхеевых-Галузаў-Фёдаравых, дынастыя педагогаў Рашэтнікавых-Улаховічаў. Аляксандр Снараў выказаў прадстаўнікам працоўных дынастый удзячнасць за шматгадовую працу, уручыў падзякі райвыканкама і падарункі.
Канцэртную праграму, у якой гучалі песні часоў рэвалюцыі і мінулых гадоў, падрыхтавалі работнікі культуры раёна.
Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.
Надрукавана ў № 87 ад 10.11.2017 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *