Результаты работы видны Маргарите Василевской уже через два месяца

Актуалии Экономика

Плён яе старання

Яе занятак сціплы, а вынік бачны не адразу, а толькі праз два месяцы. Менавіта столькі часу спатрэбіцца, каб гадаванцы выраслі, набраліся сіл і былі пераведзены ў групу дарошчвання. Гадаванцы – гэта парасяткі, якіх даглядае аператар падсобнай гаспадаркі “Добрынскае” ААТ “Віцебскі камбінат хлебапрадуктаў” Маргарыта Васілеўская.
У жанчыны адзін з самых адказных участкаў на комплексе – яна прымае апаросы, а потым даглядае падсосных свіней з парасятамі. У Маргарыты Васілеўскай цярпення не адняць. Плюс вопыт у рабоце – на комплексе працуе шэсць гадоў. Зараз у групе Маргарыты Васілеўскай больш за дзвесце (!) свінаматак, у кожнай з якой па 15-20 парасят. Бачачы маё здзіўленне ад такой лічбы, жанчына ўсміхаецца і кажа: “У мяне ёсць добрая памочніца – гэта мая напарніца Ларыса Цыбульская. Разам мы кормім і даглядаем жывёлу. Разумеем усю адказнасць, бо ад догляду з першых гадзін жыцця залежыць, ці будзе парася здаровым, ці хутка набярэ вагу. Кормім парасят спецыяльным камбікормам, таму растуць яны хутка”.
Лідзія РУМЯНЦАВА.
Надрукавана ў №89 ад 17.11.2017 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *