Шумилинские ветераны не остались в стороне от витебского фестиваля

Общество

У цэнтры культурных падзей краіны

“Славянскі базар у Віцебску” стаў адметнай падзеяй і для ветэранаў раёна.

“Жывём  фестывалем, — падзялілася член раённай ветэранскай арганізацыі Р. І. Шах, – ездзім, гуляем, любуемся горадам, дзівімся фантазіі нашых умельцаў у “Горадзе майстроў”, наведваем выставы, канцэрты. Шчасце, што ў нас ёсць час усё гэта паглядзець”.

Безумоўна, далёка не кожны ветэран можа дазволіць сабе купіць білеты на канцэрт. Але тут на дапамогу прыходзіць ветэранская арганізацыя, якая прапануе жадаючым паехаць на канцэрт. Так у суботу дваццаць чалавек з ветэранскай арганізацыі раёна (у тым ліку 12 з ААТ “Лаўжанскае”) пабывалі ў канцэртным зале «Віцебск» на канцэртнай праграме беларусаў замежжа, у аўторак была арганізавана паездка ў амфітэатр на конкурс маладых выканаўцаў.

Р. І. Шах, Т. П. Мончык, Л. М. Павачкіна, Л. У. Рашэтнікава, Р. І. Туманава, М. Ф. Яцко, А. Л. Більдзюкевіч, сям’я Шынкевічаў і іншыя члены ветэранскай арганізацыі атрымалі вялікую асалоду ад канцэрта, ад святочнага горада, наогул ад паездкі, за якую яны шчыра ўдзячны кіраўніку раённай ветэранскай арганізацыі і арганізатару паездак К. Ф. Палоўнікавай. Дзякуюць ветэраны і кіраўніку ПМК-70 А. П. Быкаву за тое, што дапамог з аўтобусам, удзячны вадзіцелю П. М. Данілаву, наогул усім, хто дапамог ім адчуць сябе ў самым цэнтры культурных падзей краіны.

Аліна КАНСТАНЦІНАВА.

Надрукавана ў № 53 ад 15.07.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *