Матч через 40 лет: опыт против азарта. Футбольный матч разных поколений выпускников провели в Слободской базовой школе

Здоровые города и посёлки Образование Общество Спорт, туризм

Матч праз 40 гадоў:  вопыт супраць азарту – баявая нічыя!

У суботу, 6 чэрвеня, у Слабодскай школе адбылася незвычайная футбольная падзея. На полі сустрэліся не проста дзве каманды – сустрэліся два пакаленні: «Каманда маладосці нашай» і «Юнацтва».

– У пачатку гэтага года да мяне звярнуліся выпускнікі, якія закончылі школу 40 год назад з прапановай правесці сустрэчу выпускнікоў з абавязковым футбольным матчам, – расказала дырэктар Слабадской БШ Вера Якубёнак. – Школа падтрымала гэту ініцыятыву. А сапернікамі сталі больш маладзейшыя выпускнікі.

«Каманда маладосці нашай» выходзіла на футбольнае поле ў апошні раз 40 гадоў таму. І вось – доўгачаканае вяртанне! Першы сімвалічны ўдар у матчы зрабіў Анатоль Кучко, у якога быў дзень нараджэння і які 50 год назад пачынаў сваю працоўную дзейнасць настаўнікам фізкультуры ў Слабадской школе. Два таймы па 20 хвілін праляцелі ў такой азартнай барацьбе, што збоку магло здацца: на газоне не аматары, а сапраўдныя прафесіяналы.

Гэта быў не проста матч, а футбольнае свята для Слабады. Прыйшлі знаёмыя, тыя, хто калісьці вучыўся ў гэтай школе, суседзі, сябры. Трыбуны жылі гульнёй – перажывалі, успаміналі і апладзіравалі абодвум камандам.

У асноўны час перамагла «Каманда маладосці нашай» – вопыт узяў сваё (дарэчы, самаму вопытнаму футбалісту Андрэю Раманаву – 62 гады). Аднак у серыі пенальці мацнейшай аказалася «Юнацтва» – тут вырашылі маладосць

і халаднакроўе. Фінальны вынік: баявая нічыя. Кожны атрымаў сваю нагоду для гонару.

Пасля матча капітан «Каманды маладосці нашай» Міхаіл Шыянаў ад імя каманды падарыў школе насценны электронны гадзіннік.

Праз 40 гадоў футбол у Слабодскай школе зноў аб’яднаў усіх. І гэта, мабыць, галоўная перамога. А памяць пра падзею захаваецца ў школьным музеі, куды адправіўся мяч з аўтографамі ўсіх ігракоў каманд.

Аляксандр ШЭДЗЬКО.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *