17 пожаров зарегистрировано в Шумилинском районе в этом году

Безопасность Общество

“Не прапальвай сваё жыццё!”

З пачатку года ў рэспубліцы адбылося 4572 пажары, на якіх загінула 390 чалавек, у тым ліку 5 дзяцей. У вобласці – 602 пажары, загінула 73 чалавекі, у тым ліку адно дзіцё. У раёне – 17 пажараў, загінуў 1 чалавек.
Для прыцягнення ўвагі да праблемы пажараў і гібелі людзей з-за неасцярожнага абыходжання з агнём пры курэнні выратавальнікі з 14 лістапада распачалі акцыю “Не прапальвай сваё жыццё!”. Апроч супрацоўнікаў МНС у ёй бяруць удзел актывісты Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі выратавальнікаў-пажарных, а таксама прадстаўнікі іншых арганізацый.
Мерапрыемствы ладзяцца ў чатыры этапы. У першы дзень удзельнікі прайшлі па “Маршруце бяспекі” і наведалі аўтавакзал і чыгуначную станцыю, каб расказаць пра бяспеку як мага большай колькасці людзей.
На працягу другога этапа (з 15 па 22 лістапада) выратавальнікі сустракаюцца з людзьмі ў арганізацыях і на прадпрыемствах. У прыватнасці, пабывалі на ОКЗ, вузле электрасувязі, а таксама выступілі перад пацыентамі тэрапеўтычнага аддзялення райбальніцы.
Трэці этап акцыі пройдзе 24 лістапада ў сярэдняй школе №1 Шуміліна. Спецыяльна для моладзі выратавальнікі падрыхтуюць інтэрактыўнае мерапрыемства ў фармаце адкрытага дыялогу, тэматычных конкурсаў.
На фінальным этапе – 30 лістапада  – супрацоўнікі МНС правядуць мерапрыемствы ў месцах масавага знаходжання людзей, напрыклад, на тэрыторыі гандлёвага цэнтра “Прывакзальны”. На гульнявой пляцоўцы, арганізаванай выратавальнікамі, дзеці і дарослыя змогуць не толькі цікава, але і з карысцю правесці час.
Рыгор ЖУК, намеснік начальніка Шумілінскага РАНС



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *