Владельцы мопедов до 1 августа могут рарегистрировать свой транспорт в упрощённом порядке

Актуалии Закон Общество

Зарэгіструйце мапеды да 1 жніўня
Уладальнікам мапедаў да 1 жніўня бягучага года прадстаўляецца магчымасць у спрошчаным парадку зарэгістраваць мапед.
У адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь № 443 ад 4.04 2011 года рэгістрацыі ў ДАІ належаць мапеды, квадрацыклы, іншыя механічныя транспартныя сродкі з рабочым аб’ёмам рухавіка ўнутранага згарання 50 куб. см, з максімальнай магутнасцю электрарухавіка больш за 4 кВт, з максімальнай канструктыўнай хуткасцю руху больш 50 км/гадз, а таксама прычэпы да іх.
У якасці праваўстанаўліваючых дакументаў на мапед пры пярвічнай рэгістрацыі прымаюцца любыя дакументы, у якіх значацца звесткі пра рэгіструемы мапед і яго ідэнтыфікацыйны нумар, напрыклад, таварна-транспартныя накладныя, акты прыёму-перадачы і іншыя. Прымаюцца і дакументы, выдадзеныя АТ “Беларускае таварыства аўтааматараў”.
Пры адсутнасці дакументаў у заяве трэба ўказаць абставіны набыцця транспартнага сродку. У гэтым выпадку рэгістрацыя ажыццяўляецца з абмежаваннямі, якія забараняюць зняцце з ўліку на працягу трох гадоў (за выключэннем выпадкаў выбракоўкі), з унясеннем адпаведнага запісу ў пасведчанне аб рэгістрацыі.
Калі на мапедзе адсутнічае мадэльная таблічка (наклейка), у якой значацца звесткі пра марку, мадэль і рабочы аб’ём рухавіка,  рэгістрацыя ажыццяўляецца па дакументах, выдадзеных вытворцам транспартнага сродку або генеральным імпарцёрам.
Рэгістрацыя мапедаў можа ажыццяўляцца і на падставе актаў агляду, складзеных падраздзяленнямі ДАІ па месцы знаходжання мапеда. Аддзяленне ДАІ ў Шуміліне праводзіць агляд мапедаў і складае адпаведны акт, з якім уладальніку мапеда трэба звярнуцца ў ДАІ упраўлення ўнутраных спраў аблвыканкама без прадстаўлення транспартнага сродку.
В. БУРЛАКОЎ, старшы інспектар па адміністрацыйнай практыцы ДАІ РАУС.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *