Можно ли спилить дерево на приусадебном участке?

Вопрос-Ответ Закон

Я яго пасадзіў. Я яго ці ссяку?
Многіх жыхароў раёна хвалюе пытанне: ці можна грамадзяніну высекчы дрэвы,  пасаджаныя ім 20-30 гадоў таму каля свайго зямельнага ўчастка?
Калі гэтыя дрэвы растуць на землях населеных пунктаў, то выдаленне дрэў, хмызнякоў на названых землях без спецыяльных дакументаў (рашэнне і дазвол раённага выканаўчага камітэта) забараняецца.
Іншая справа, калі дрэва расце на зямельным участку грамадзяніна. Дазвол у такім выпадку не патрабуецца. Акрамя выпадкаў, калі ў адпаведнасці з актамі заканадаўства Рэспублікі Беларусь ў адносінах да  гэтых аб’ектаў расліннага свету ўстаноўлена абмежаванне або забарона.
І. БЛІЗНЕЦ, галоўны спецыяліст раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.
Надрукавана ў №76 ад 25.09.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *