Депутат Виктор Мирош провёл в Шумилино приём граждан

Новости Общество Президент

З канкрэтнай дапамогай

На мінулым тыдні ў нашым раёне працаваў дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Віктар Мірош. Віктар Вікенцьевіч правёў “прамую лінію” і прыём грамадзян.
На прыём да дэпутата прыйшлі дзве пажылыя жыхаркі райцэнтра, якіх хвалявала “лазневае пытанне”. Заяўніцам патлумачылі, што лазня ў аг. Светласельскі не працуе часова, бо там вядзецца рамонт, і адкрыецца ў бліжэйшыя выхадныя. Другая частка пытання – зрабіць больш зручным для сталых людзей парылку – накіравана ва УП ЖКГ для выканання.
Жыхару аг. Слабада, якога хвалявалі пытанні рэалізацыі Дэкрэта №3 “Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства”, былі дадзены адпаведныя тлумачэнні.
Прыйшоў да дэпутата парламента і галоўны ўрач Шумілінскай ЦРБ Канстанцін Баканаў. Ён расказаў пра работу, якая вядзецца ў бальніцы па паляпшэнні медыцынскага абслугоўвання насельніцтва, пра новае абсталяванне, якое паступіць у пачатку наступнага года, і папрасіў дапамагчы з выдзяленнем грошай на завяршэнне рамонту ў адным з аддзяленняў бальніцы. Пасля вывучэння пытання Віктар Мірош абяцаў сваю падтрымку.
Адбылася сустрэча дэпутата з кіраўніцтвам раёна, у ходзе якой прайшло абмеркаванне бягучых і перспектыўных пытанняў сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна.
Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.
Надрукавана ў №91 ад 24.11.2017 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *