Происшествия. Криминал

Происшествия

Здарэнні. Крымінал
Пра здарэнні ў раёне расказаў намеснік начальніка РАУС  Аляксандр Шумінскі.

Агароджа
З УП ЖКГ паведамілі ў міліцыю пра тое, што па вуліцы Ленінскай пашкоджаны тры верхнія панэлі жалезабетоннай агароджы. Урон, нанесены камунгасу, складае 75 рублёў. Вандалам, якіх вышукваюць міліцыянеры, пагражаюць грамадскія работы або штраф, або арышт.
Веласіпед
У верасні ў жыхаркі а.-г. Светласельскі ад пад’езда дома ўкралі веласіпед. Нядаўна супрацоўнікі крымінальнага вышуку раскрылі кра-дзеж. Злодзеем аказаўся жыхар райцэнтра. Ён арыштаваны і знаходзіцца ў следчым ізалятары № 2 г. Віцебска.

Са зводак ДАІ
“Пешаход”
Супрацоўнікі ДАІ правялі спецыяльнае комплекснае мерапрыемства “Пешаход”, за дзесяць дзён якога было выяўлена 44 правапарушэнні, здзейсненыя  пешаходамі і веласіпедыстамі. Пры гэтым не ўсе былі цвярозымі – напрыклад, жыхар райцэнтра кіраваў веласіпедам у стане алкагольнага ап’янення. Пешаходы, якія парушылі правілы дарожнага руху, былі затрыманы на дарогах Шуміліна, Обалі і Мікіціхі. Большасць з іх перайшлі праезную частку па-за пешаходным пераходам ці не былі пазначаны ў цёмны час сутак святловяртальнымі элементамі.
На перакрыжаванні
Жыхар Віцебска, які на “Рэно” ехаў у бок абласнога цэнтра, на перакрыжаванні вуліц Юбілейная-Сіпко не спыніўся на чырвонае святло святлафора. У выніку гэтага сутыкнуўся з “Фальксвагенам”, якім кіраваў жыхар Шуміліна. На вадзіцеля “Рэно” складзены адміністрацыйны пратакол, які будзе накіраваны для далейшага разгляду па месцы жыхарства парушальніка.
Наезд
Жыхарка Шклова, якая ехала на асабістым аўтамабілі “Форд-Мандэа” па вуліцы Маладзёжнай ў райцэнтры, наехала на аўтамабіль “Сітраен”, што быў прыпаркаваны на абочыне дарогі. “Сітраену”, які належыць жыхару райцэнтра, патрабуецца рамонт. На кіроўцу са Шклова складзены адміністрацыйны пратакол, які накіраваны для далейшага разгляду  па месцы жыхарства парушальніцы.

Са Следчага камітэта
Справа 2014 года

У 2014 годзе на жыхара Наваполацка была ўзбуджана крымінальная справа па факце паўторнага кіравання аўтамабілем у стане алкагольнага ап’янення. На працягу трох год мужчына хаваўся ад следства ў Расійскай Федэрацыі. У канцы кастрычніка ў Шуміліне яго затрымалі. Як паведаміў начальнік раённага аддзела Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь Юрый Трошчанка, крымінальная справа, распачатая ў 2014 годзе, завершана і перададзена пракурору для накіравання ў суд.
Зерне
Райаддзел завяршае крымінальную справу ў адносінах да работнікаў “Райаграсэрвісу”. Нагадаем, што следчым камітэтам падчас праверкі быў выяўлены факт знікнення больш чым 4 тон зерня. Следчымі ўстаноўлены службовыя асобы, якія здзейснілі крадзеж. У бліжэйшы час ім будзе прад’яўлена абвінавачванне. Згодна з заканадаўствам, за гэта злачынства можна пазбавіцца волі да сямі год.
Падрыхтавалі Ларыса ЗАЙЦАВА і Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Надрукавана ў №92 ад 28.11.2017 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *