Обольские школьницы выбирают вольную борьбу

Молодёжь Спорт, туризм

Будзе стабільнасць – будуць і перамогі

Усе прызвыклі, што ў Обалі спорт нумар адзін – грэка-рымская барацьба. Хлопцы, якіх трэніруе Пётр Ганушчанка, перамагаюць на абласных і рэспубліканскіх спаборніцтвах.
Апошнія два гады  пачалі гучна заяўляць пра сябе і дзяўчаты. Сямікласніцы Лізавета  Гарбатнёва і Дар’я Любіч, васьмікласніца  Вікторыя Касьянава ў Пятра Ганушчанкі займаюцца вольнай барацьбой. У абальчанак ужо ёсць перамогі і прызавыя месцы на абласных і рэспубліканскіх турнірах. Найлепшае дасягненне – трэцяе месца на рэспубліканскай спартакіядзе ДЮСШ па вольнай барацьбе, якая прайшла нядаўна ў Гомелі.
Па-рознаму пачалі дзяўчаты займацца вольнай барацьбой. Так, напрыклад, Дар’ю Любіч паклікаў на трэніроўкі Пётр Ганушчанка. “У Дар’і бліскучыя фізічныя дадзеныя, – дзеліцца трэнер. –  Плюс характар сапраўднага байца”. Лізавета і Вікторыя бачылі трэніроўкі хлопцаў і самі вырашылі паспрабаваць, папрасіліся ў Пятра Васільевіча на трэніроўкі: “Спачатку было цікава, ці зможам трэніравацца…”
Тое, што ў гэтых обальскіх спартсменак ёсць талент і жаданне перамагаць – факт бясспрэчны. Але толькі гэтага, упэўнены Пётр Ганушчанка, мала для вялікіх перамог. “У дзяўчат не хапае стабільнасці, – адзначае Пётр Васільевіч. – Стабільнасці ў трэніроўках, у выступленнях, у эмоцыях. Магу з упэўненасцю сказаць, што калі яны сур’ёзна будуць адносіцца да вольнай барацьбы, то мы пачуем пра іх перамогі на самым высокім узроўні”.
Алесь САКАЛОЎ.
Надрукавана ў №93 ад 01.12.2017 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *