Скажи, рыбак, сколько толщина льда?

Безопасность Мир увлечений

На тонкім лёдзе – рыбакі-экстрэмалы

Не зусім упэўненая сёлета ў нас зіма. Ужо паловы снежня, можна сказаць, няма, а маразоў сапраўдных не было. Вадаёмы ледзь-ледзь пакрыліся тонкім льдом і з’яўляюцца зараз аб’ектамі павышанай рызыкі і небяспекі. А рыбакам не церпіцца, самыя неўтаймаваныя, тыя, каму жыць надакучыла,  адправіліся на рыбалку, не аддаючы сабе справаздачу ў тым, што тым самым вельмі рызыкуюць.
Заклапочаны паводзінамі рыбакоў-экстрэмалаў работнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях. Яны ведаюць, да чаго могуць прывесці такія  вылазкі аматараў рыбнай лоўлі, таму ў гэтыя дні праводзяць прафілактычныя рэйды па азёрах і вадаёмах раёна.
“Колькі, на вашу думку, сантыметраў таўшчыня лёду”, – запытаў начальнік РАНС Андрэй Сасновіч рыбака, які ўладкаваўся на Дабееўскім возеры. “Сантыметраў пяць”, – шчыра адказаў той і паабяцаў неадкладна “зматаць вуду”. А дапушчальна выходзіць на лёд толькі калі яго таўшчыня будзе не менш 7 см, падкрэсліў начальнік райаддзела і правёў прафілактычную гутарку не толькі з гэтым рызыкантам, але і некалькімі іншымі, што трапіліся падчас наведвання азёраў Дабееўскае, Мошна і Шумілінскае. Асабістая бяспека павінна быць на першым месцы.
Рэйды па выяўленні рыбакоў-экстрэмалаў і папярэджанні гібелі людзей на вадаёмах Шумілінскага раёна ў перыяд ледаставу будуць працягвацца, зазначылі работнікі РАНС.
Алена КАРПУШЭНКА.
Надрукавана ў № 98 ад 19.12. 2017 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *