На прылаўках – піратэхніка, значыць, хутка Новы год

Безопасность

На прылаўках – піратэхніка, значыць, хутка Новы год.

Мы зараз не будзем гаварыць пра ўражанні і пачуцці, якія могуць выклікаць феерверкі, а пагаворым пра небяспеку, якой можа абярнуцца галоўнае свята года, калі махнуць рукой на правілы пры выкарыстанні піратэхнікі.

Трынаццацігадовы падлетак у Лепелі купіў пістоны на рынку ў павільёне дзіцячых цацак, паклаў іх у кішэню штаноў і прынёс у школу. На перапынку яны самаадвольна загарэліся. З апёкам другой ступені ён быў дастаўлены ў бальніцу.

Па ступені небяспекі піратэхнічныя вырабы дзеляцца на пяць класаў. Галоўным адрозненнем у дадзенай класіфікацыі з’яўляюцца ўстаноўленая бяспечная адлегласць пры іх выкарыстанні: I клас – 0.5 м., II клас – 5 м., IIIa клас – 20 м., II клас – 30 м., IV клас – больш за 30 м., V клас – усе піратэхнічныя вырабы, якія не трапілі ў першыя 4 класы. Заўважым, што лічацца бытавымі і свабодна прадавацца ў магазінах могуць вырабы толькі першых трох класах, і то выключна людзям, якім ужо споўнілася 16 год.

Патрабаванні для піратэхнічных вырабаў.

1. У Беларусі могуць выкарыстоўвацца толькі піратэхнічныя вырабы, што маюць сертыфікат адпаведнасці. У кожнага прадаўца павінна быць копія сертыфікату.

2. Да кожнага піратэхнічнага вырабу абавязкова павінна прыкладацца інструкцыя па прымяненні, якую абавязкова трэба вывучыць.

3. На этыкетцы кожнага піратэхнічнага вырабу павінна быць маркіроўка. Асаблівую ўвагу трэба звяртаць на дату вырабу і гарантыйны тэрмін захоўвання. Трэба ведаць, што пры працяглым захоўванні можа адбыцца залішняе звільгатненне піратэхнічнага саставу з наступным яго падсыханнем і гэта можа змяніць варыянт рэакцыі гарэння (спрацоўвання) піратэхнікі, а менавіта – адбыцца імгненная дэтанацыя. Адсюль вынікае, што вырабы з пратэрмінаваным тэрмінам вырабу нельга ні купляць, ні выкарыстоўваць.

4. Нельга разбіраць піратэхнічны выраб, як і спрабаваць яго адрамантаваць.

Што павінен зрабіць чалавек, які хоча набыць піратэхніку і наладзіць святочны феерверк?

– патрабаваць у прадаўцоў сертыфікаты адпаведнасці (выдаецца не больш як за 3 гады);

– правяраць тэрмін вырабу і гарантыйны тэрмін захоўвання;

– вывучаць інструкцыю;

– не разбіраць цэлыя ці сапсаваныя вырабы;

– устанаўліваць піратэхнічныя вырабы ў адпаведнасці з інструкцыяй і на ўказаных адлегласцях;

– не спрабаваць запускаць піратэхнічныя вырабы, знаходзячыся ў нецвярозым стане;

– не набываць піратэхніку з рук.

Ларыса ЛІНКЕВІЧ, спецыяліст РАНС



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *