5 студзеня – Дзень работнікаў сацыяльнай абароны

Актуалии Общество

5 студзеня – Дзень работнікаў сацыяльнай абароны

Паважаныя работнікі сферы сацыяльнай абароны насельніцтва Шумілінскага раёна!
Ветэраны працы! Ад усёй душы віншуем вас з прафесійным святам –
Днём работнікаў сацыяльнай абароны!
Шчырыя словы ўдзячнасці мы выказваем у адрас людзей, якія справай свайго жыцця выбралі дапамогу грамадзянам, якім патрэбна асаблівая ўвага – інвалідам, ветэранам, дзецям-сіротам, пажылым людзям, тым, хто аказаўся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі. Ваша высакародная праца і вялікая самааддача заслугоўваюць глыбокай павагі і прызнання.
Сацыяльныя работнікі знаходзяцца ў непасрэдным кантакце з людзьмі, аддаюць сваім падапечным часцінку душы, разам з імі суперажываюць  няўдачам і радуюцца перамогам над жыццёвымі цяжкасцямі. Простая чалавечая спагада, клопат і дабрыня ўсяляюць у людзей аптымізм і ўпэўненасць у заўтрашнім дні.
Важная роля ў аказанні падтрымкі пенсіянерам і грамадзянам льготных катэгорый належыць ДУ “Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Шумілінскага раёна”, якое паспяхова працуе, прадстаўляючы насельніцтву важныя сацыяльныя паслугі і выплаты.
У дзень прафесійнага свята жадаем усім сацыяльным работнікам поспехаў у справах, здароўя, бадзёрага настрою, шчасця і дабрабыту!
Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.

Надрукавана ў №1 ад 04.01.2018 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *