Крещение. Нужно ли вам купаться в проруби?

Актуалии Безопасность

Ледзяныя купанні

Многія адзначаюць Хрышчэнне акунаннем у палонку, але большасць не задумваецца, што апусканне ў ледзяную ваду – вялікі стрэс для арганізма. Таму да каляднага купання трэба старанна рыхтавацца, у тым ліку падумаць і пра рэчы прыземленыя.
Па-першае, акунацца ці купацца варта толькі ў спецыяльна абсталяваных палонках ля берага, пажадана пад наглядам выратавальнікаў.
Па-другое, перш чым акунуцца ў ледзяную ваду, трэба разагрэць цела, зрабіўшы размінку, прабежку. Да палонкі трэба падыходзіць у зручным, не слізкім абутку, які лёгка зняць,  каб пазбегнуць страты адчувальнасці ног. Лепш, каб гэта былі чаравікі ці ваўняныя шкарпэткі. Ідучы да палонкі, помніце, што дарожка можа быць слізкай. Ідзіце павольна, будзьце ўважлівымі. Акунацца лепш па шыю, не замачыўшы галаву, каб пазбегнуць рэфлекторнага звужэння сасудаў галаўнога мозгу. Ніколі не нырайце ў палонку наперад галавой – гэта павялічвае страту тэмпературы і можа прывесці да шоку ад холаду. Пры ўваходзе ў ваду першы раз імкніцеся хутка дасягнуць патрэбнай вам глыбіні, але не плавайце. Халодная вада можа выклікаць пачашчанае дыханне – і гэта нармальна. Не знаходзьцеся ў палонцы больш за хвіліну, каб пазбегнуць агульнага пераахаладжэння арганізма.
Пасля купання трэба расцерці сябе махрыстым ручніком, апрануцца ў сухое, выпіць гарачага чаю (лепей ягаднага) з тэрмаса.
У месцах купання забараняецца:
– купацца ў стане алкагольнага ап’янення;
– ныраць, плаваць пад вадой, падаваць крыкі ілжывай трывогі;
– забруджваць і засмечваць вадаёмы і берагі;
– прыводзіць з сабой сабак і іншых жывёл;
– збірацца групамі ля краю палонкі;
– заходзіць за агароджы.
– купанне дзяцей дапускаецца толькі з бацькамі ці дарослымі сваякамі.
Пры дрэнным самаадчуванні пасля купання неадкладна звяртайцеся да супрацоўнікаў МНС і дзяжурнай медыцынскай брыгады!
Беражыце сябе, прыслухоўвайцеся да свайго арганізма, і тады купанне прынясе толькі  радасць і карысць здароўю!
Іван МАСКАЛЬКОЎ, намеснік начальніка РАНС,
Аляксандр ШАРАФУТДЗІНАЎ, старшыня раённай арганізацыі
таварыства ратавання на водах.
Надрукавана ў №5 ад 16.01.2018 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *