Пожар всегда можно предупредить

Безопасность Общество

Групу рызыкі – пад кантроль

З пачатку года ў Віцебскай вобласці адбылося 44 пажары, на якіх загінула 11 чалавек, 8 з якіх на момант гібелі знаходзіліся ў стане алкагольнага ап’янення. З мэтай зніжэння колькасці пажараў ў быту, умацавання правапарадку, папярэджання правапарушэнняў, здзейсненых грамадзянамі ў стане алкагольнага ап’янення, папярэджання гібелі людзей ад знешніх прычын з 15 па 31 студзеня ў раёне арганізавана правядзенне мерапрыемстваў па папярэджанні пажараў і гібелі людзей у жыллёвым фондзе.

У мерапрыемствах возьмуць удзел супрацоўнікі МНС і раённага аддзела ўнутраных спраў.
Акцэнт будзе зроблены на абследаванне  супрацьпажарнага стану  жыллёвага фонду грамадзян, якія вядуць асацыяльны лад жыцця, злоўжываюць спіртным, а таксама сацыяльна не абароненай катэгорыі грамадзян. Будзе актывізавана пажарна-прафілактычная работа, аналіз яе эфектыўнасці і выпрацоўка комплексу мер у дачыненні арганізацыі прафілактычнай работы органаў улады і іншых зацікаўленых.  Асаблівая ўвага будзе надавацца сем’ям, у якіх дзеці знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, а таксама праблеме пакідання малалетніх дзяцей без нагляду.
У сувязі з гэтым выратавальнікі звяртаюцца да жыхароў Шумілінскага раёна з просьбай прыняць усе меры па прывядзенні ў пажарабяспечны стан сваіх домаўладанняў. Помніце пра тое, што кошт выдаткаваных сродкаў на гэтыя мэты непараўнальны з цаной наступстваў, да якіх прыводзяць пажары. Яшчэ раз звярніце ўвагу на спраўнасць ацяпляльнага абсталявання ў сваіх дамах, электрычнай праводкі, праверце аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі. Помніце, што ў адпаведнасці з заканадаўствам, адказнасць за выкананне патрабаванняў пажарнай бяспекі ў прыватных дамах ускладзена на іх уласнікаў.
Рыгор ЖУК,
першы намеснік начальніка РАНС.
Надрукавана ў №5 ад 16.01.2018 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *