К профессиональному празднику

Общество

Да свята – падзяка з Мінска
З нагоды прафесійнага свята страхавы агент прадстаўніцтва Белдзяржстраху па Шумілінскім раёне Алена Мікалаеўна Гусакова за добрасумленную працу атрымала падзяку ад рэспубліканскага кіраўніцтва. Дарэчы, па Віцебшчыне такіх падзяк было ўсяго чатыры.
А. М. Гусакова дванаццаць год працуе страхавым агентам, абслугоўвае Обальскі сельсавет. Сёння яна можа пахваліцца добрымі вынікамі: з пачатку год заключыла 1350 страхавых дагавораў на 180 мільёнаў рублёў.  Найбольш папулярныя і запатрабаваныя страхаванні – страхаванні пабудоў, хатняй маёмасці, жывёлы, кватэр, ад няшчасных выпадкаў. Дарэчы, усяго ў Алены Мікалаеўны каля адной тысячы кліентаў, і з гадамі іх становіцца ўсё больш.
Падабаецца Алене Мікалаеўне яе работа. Як сама прызнаецца, пастаянна ў руху, увесь час з людзьмі. Такая работа па душы. Радуе, калі “фірма” прыходзіць на дапамогу людзям у час іхняй бяды. “Нядаўна кватэру  аднаго з маіх кліентаў затапіла, – расказвае А. М. Гусакова. – Ёй была выплачана страхоўка 1,5 млн. рублёў. І такіх прыкладаў дастаткова”.
Алесь САКАЛОЎ.
Надрукавана ў №95 ад 06.12.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *