Прокуратура района и милиция провели рейд по местам отдыха

Актуалии Общество

Возера Круглік, Мошна і іншыя
Лета. Спякота. У плюс 30 хочацца пакупацца, адчуць асвяжаючую прахалоду вады. Едзем у рэйд па афіцыйных пляжах раёна і папулярных месцах адпачынку.
Самым папулярным можна назваць пляж у Лескавічах. Людзей зашмат. Адны бавяцца ў вадзе, другія гуляюць у валейбол на пляжы, трэція проста загараюць. Ёсць лаўкі, “парасончыкі”, пад якімі можна схавацца ад сонца, раздзявальня. Праўда, не змаглі знайсці кантэйнер для смецця.
А вось наступны афіцыйны пляж на возеры Мошна, што ў Прыазёрным, папулярным назваць немагчыма. Найперш, сюды і пад’ехаць складана – дарога з ухабінамі. Падыходу да вады няма… І адпачываючых таксама. Але ў Прыазёрным можна адпачыць на возеры Круглік. Тут ёсць і альтанка, і раздзявальня. Хаця гэтае месца адпачынку і не мае статусу афіцыйнага пляжу.
Безумоўна, лепшы пляж у Амбросавічах, на тэрыторыі дзіцячага лагера “Дружба”. І добраўпарадкаванне на вышыні, і месца для купання абгароджана. Праўда, гэта месца адпачынку не для ўсіх, а толькі для адпачываючых у “Дружбе” дзетак.
Нягледзячы на ўхабісты пад’езд і дарогу, дастаткова адпачываючых на Разване. Гэта месца адпачынку бярэ сваёй прыроднай прыгажосцю.
Возера Шумілінскае павінна было б стаць меккай для адпачываючых. Але не стала. У час рэйду тут адпачывалі ўсяго чатыры чалавекі. Праўда, на беразе возера былі яшчэ госці – пасвіліся дзве каровы. Падыходы да вады амаль адсутнічаюць, раздзявальні ёсць, але пераапранацца ў іх мала каму захочацца. Карацей кажучы, тых умоў, якія б зрабілі возера папулярным, няма. Толькі на гэтым возеры ёсць інфармацыйны стэнд…
І яшчэ. Рэйд паказаў, што ў адпачываючых ёсць культура адпачынку. Ні на афіцыйных пляжах, ні на іншых не заўважылі аматараў спіртнога, а гэта адзін з галоўных фактараў бяспечнага адпачынку.
У рэйд выязджалі следчы пракуратуры Аляксандр ЯФРЭМАЎ, супрацоўнік РАУС Аляксей Буракевіч і карэспандэнт раёнкі Аляксандр Шэдзько.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *