Гайдовское движение: границы дружбе не помеха

Молодёжь

“Крок насустрач”
Удзел у жыцці дзіцячага грамадскага аб’яднання “Асацыяцыя беларускіх гайдаў” дае магчымасць членам арганізацыі сябраваць з дзяўчынкамі-гайдамі па ўсёй Беларусі  і з іншых краін Еўропы. У пачатку ліпеня 2011 года ў рамках гайдаўскага праекта супрацоўніцтва з прыбалтыйскімі краінамі “Крок насустрач” нашы дзяўчынкі сустрэліся з гродзенскімі  членамі  ДГА “Асацыяцыя беларускіх гайдаў” і дзяўчынкамі з Латвіі з мэтай наладзіць сяброўскія адносіны і намеціць перспектывы далейшага ўзаемадзеяння.  Гродзенскі рэгіён падрыхтаваў для гасцей пешую экскурсію па гістарычных мясцінах Гродна, палатачны лагер на Аўгустоўскім канале і незабыўную праграму з прэзентацыямі сваіх рэгіёнаў, гайдаўскімі гульнямі (дарэчы, гульні рыхтавалі дзяўчынкі не толькі  з Гродна, але і з Шуміліна, і з Рыгі) і майстэрнямі. У прыстасаваных на прыродзе майстэрнях дзяўчынкі вучыліся рабіць закладкі, упрыгожанні для афармлення пакаёвага дызайну, займаліся бісерапляценнем.
Напрыканцы сустрэчы дамовіліся ў жніўні арганізаваць сумесны пешы паход шумілінскіх і гродзенскіх дзяўчынак-гайдаў, экскурсію па Віцебску, а ў верасні беларускія дзяўчынкі па запрашэнні латвійскіх сябровак будуць гасцяваць у Рызе. Спадзяёмся, на гэтым наша супрацоўніцтва з Прыбалтыкай не закончыцца. Мы маем намер наладзіць кантакты з гайдамі Літвы і паспрабуем арганізаваць у Шумілінскім раёне беларуска-літоўска-латвійскі гайдаўскі палатачны лагер.
Вольга КАРАСЬ, Віцебскі рэгіянальны камісар ДГА “Асацыяцыя беларускіх гайдаў”.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *