«Белорусская лыжня» на шумилинском стадионе

Актуалии Новости Спорт, туризм

І на лыжах пакаталіся

Эпіцэнтрам адразу двух маштабных мерапрыемстваў стала Шуміліна ў мінулую суботу. Гарадскі стадыён запрасіў аматараў лыжных гонак на культурна-спартыўнае свята “Беларуская лыжня”, у гарадскім парку разгарнулася шырокая Масленіца.
З вітальным словам і пажаданнямі ўдалых стартаў, спартыўных перамог выступіў перад удзельнікамі лыжні старшыня раённага выканаўчага камітэта Аляксандр Снараў.
Прагучаў гімн, старт дадзены. Стадыён стаў спартыўнай арэнай для лыжных гонак.
Па падліках арганізатараў спартыўнага свята, крыху больш за 200 чалавек выказалі жаданне стаць у гэты дзень на лыжы і прабегчы прапанаваную дыстанцыю: мужчыны 3 км, жанчыны 2 км. Была прадугледжана і сямейная эстафета. Дарэчы, самай масавай катэгорыяй стала катэгорыя жанчыны 40-49 год – больш за сорак прадстаўніц прыгожага полу вырашылі праверыць сябе на вынослівасць, стаўшы на лыжню.
Здаецца, усяго на свяце хапала: снегу, лыж, усмешак, добрага настрою, радасці ад перамог. Да слова, ніякіх надзвычайных здарэнняў за час прабегу не здарылася, ніводны лыжнік і ніводныя лыжы не пацярпелі.
Пераможцы былі вызначаны па пяці ўзроставых катэгорыях (мужчыны і жанчыны), усе яны атрымалі граматы і падарункі.

Лепшыя “пяцёркі”

18-29 год
Жанчыны

1. Наталля Іванова, ФАЦ
2. Юлія Конышава, Мішневіцкая школа
3. Кацярына Акуцёнак, Кардонская школа
4. Тацяна Хадзюкова, ААТ “Лаўжанскае”
5. Марына Анціпава, аддзел адукацыі, спорту і турызму райвыканкама
Мужчыны
1. Віктар Полацкі, РАНС
2. Артур Анішчанка, Мішневіцкая школа
3. Дзмітрый Пятроў,  РАНС
Андрэй Лазар, ЗВЭС
5. Уладзіслаў Осіпаў, КУСГП “Сіроцінскі”

30-39 год
Жанчыны

1. Любоў Шурмялёва, д/с №4
2. Марына Масько, СШ №1
3. Марына Мацюшкова, ЦРБ
4. Аксана Сталярова, Мішневіцкая школа
5. Алеся Касьянава, Мікіціхінскі д/с
Мужчыны
1. Рыгор Пушкароў, СФГ “Раднік”
2. Аляксандр Лысанаў, ОКЗ
Дзмітрый Галуза, райгаз
4. Вячаслаў Мясаедаў, Навікоўская школа
5. Максім Осіпаў, ОКЗ

40-49 год
Жанчыны

1. Ірына Шалахава, райвыканкам
2. Святлана Шуляр, СШ №1
3. Наталля Лазука, д/с №2
4. Ганна Міляк, Кардонская школа
5. Любоў Гырдымава, райвыканкам
Мужчыны
1. Аляксандр Ходзюш, «Вітконпрадукт»
2. Аляксей Асяпёнак, храм Свяціцеля Мікалая Цудатворца
3. Васіль Ганушчанка, РАНС
4. Юрый Матышаў, Беларусбанк
Аляксандр Пашкевіч, Башнёўскі д/с

50-59 год

Жанчыны
1. Валянціна Безгіна, ЦРБ
2. Іна Пруднікава, Крывасельскі д/с
3. Наталля Казлоўская, Мішкаўская школа
4. Таццяна Рагозіна, ДРБУ-204
5. Валянціна Мянькова, аддзел адукацыі, спорту і турызму райвыканкама

Мужчыны
1. Юрый Рагозін, Светласельскі д/с
2. Юрый Лапацін, Амбросавіцкая школа
3. Браніслаў Ільясевіч,Мішневіцкая школа
4. Генадзь Шчарбакоў, Амбросавіцкая школа
5. Аляксандр Дабравольскі, райвыканкам

60 год і старэй
Жанчыны

1. Надзея Шышко
2. Марыя Фамянкова
Мужчыны
1. Аляксандр Барысевіч, УП ЖКГ
2. Аляксандр Штокін, Обальская школа
3. Аляксандр Пучкоў, КУП БАН
4. Аляксандр Пруднікаў,Крывасельскі д/с

Сямейная эстафета
1. Кучко
2. Вярышкі
3. Скорынавы
Надрукавана ў №15 ад 20.02.2018 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *