Первые передовики появились на уборке зерновых

Актуалии Сельское хозяйство

Камбайнеры ААТ "Прыазёрны мир" М. Ф. Карнилаў, Я. Я. Кузняцоў и А. Я. Иваноў

І “Зорка працоўнай славы”
“Зорка працоўнай славы” ля канторы ў Дабеі змяшчае імёны працаўнікоў жніва. Сярод перадавікоў – экіпажы старшых камбайнераў Мікалая Фёдаравіча Карнілава і Аляксандра Яўгенавіча Іванова. Яны лепшыя не толькі ў гаспадарцы, але і ў раёне.
Для заахвочвання ў працы намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце ААТ “Прыазёрны мір” Н. М. Юхнавец рыхтуе кожны дзень свежую інфармацыю аб намалотах і перавозцы зерня. Напрыклад, на 28 ліпеня было ўбрана 460 гектараў (29% да патрэбнага). Пасля пераліку прозвішчаў перадавікоў напісана: “Дзякуй за работу! Так трымаць!” Што ні кажы, а вельмі прыемна ў кагорце перадавікоў убачыць свайго бацьку, мужа, сына  ці брата.
“А яшчэ ў нас у канторы і інфармацыйны стэнд, і Дошка гонару”, – дадала Ніна Міхайлаўна. Яна часты госць на палетках, ведае, чым кормяць механізатараў, колькі яны зарабляюць, якія непаладкі тэхнікі. “Ды Міхайлаўна толькі што паехала з поля”, – гаворыць А. Я. Іваноў. Разам з камбайнерам Яўгенам Кузняцовым ён намалаціў на 28 ліпеня 356 тон зерня. “У Войлавічах бяром трыццаць цэнтнераў з гектара, – гавораць камбайнеры. – У самы “гарачы” дзень намалот да 70 тон”.
Да нас пад’язджае на камбайне Мікалай Карнілаў. Едзе не спяшаючыся. Тлумачыць, што хутчэй нельга, інакш рэшткі палеглага трыцікале будуць заставацца на полі. Мікалай Фёдаравіч працуе адзін, без памочніка. “Ну і што? – гаворыць мужчына. – Не першы ж раз, прывык ужо. А калі што – хлопцы дапамогуць. Як кажуць, адзін за ўсіх, а ўсе за аднаго”.
Ларыса ЗАЙЦАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *