Районная Доска Почёта

Актуалии Общество

Вопытная касір-прыёмшчыца
На раённую Дошку гонару занесена імя касіра-прыёмшчыцы комплекснага прыёмнага пункта Амбросавічы Наталлі Мікалаеўны  Мацюшковай.
Наталля Мікалаеўна Мацюшкова не навічок у бытавым абслугоўванні – працуе касірам-прыёмшчыцай комплекснага прыёмнага пункта больш за дваццаць гадоў. Несумненна, умовы для работы ў аграгарадку Амбросавічы сталі лепшыя: два гады таму пераехалі ў адрамантаванае памяшканне. “Працую для людзей, каб вяскоўцы не адчувалі сябе абдзеленымі паслугамі, – гаворыць Н. М. Мацюшкова. – Вельмі радуе, што спектр бытавых паслуг апошнім часам стаў значна шырэйшым: ёсць авярлок, швейная і пральная машыны,  пракатны пункт, аказваюцца паслугі па хімчыстцы, рамонце абутку, перацяжцы мяккай мэблі”.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №22 ад 25.03.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *