В городском парке Шумилино вновь работает кафе

Новости Экономика

“Ірыска” запрашае гасцей

Як даўно мы ўсе гэтага чакалі. І вось нарэшце ў гарадскім парку зноў працуе кафэ.
У суботу ладзілася ўрачыстае адкрыццё кафэ “Ірыска” прыватнага ўнітарнага прадпрыемства “Аранжыкгандаль”. Ірына і Руслан Іваненкі вырашылі паспрабаваць свае сілы ў галіне грамадскага харчавання.
Вывучылі сітуацыю, узялі ў арэнду памяшканне былога кафэ “Клякса”, зрабілі там рамонт, памянялі абсталяванне, закупілі новую мэблю, наладзілі сувязі з пастаўшчыкамі тавараў і прыступілі да работы.
Поспеху ў гэтым добрым пачынанні прадпрымальнікам пажадаў і старшыня райвыканкама Аляксандр Снараў, які разам з гаспадыняй новага гандлёвага аб’екта Ірынай перарэзаў чырвоную стужку. Ён, дарэчы, і стаў першым ганаровым кліентам кафэ. Таксама Аляксандр Іванавіч заўважыў, што вясной  у гарадскім парку працягнецца добраўпарадкаванне, і гэта, у сваю чаргу, дабавіць кліентаў “Ірысцы”.
Прасторная зала для гасцей на 24 пасадачныя месцы, бясплатны Wi-Fi, свежая выпечка – усё гэта абяцае зрабіць кафэ “Ірыска” любімым месцам адпачынку для дзяцей і дарослых. “Мы заключылі дагавор з Міёрскім хлебазаводам, – расказвае Ірына Іваненка, – і адтуль тры разы на тыдзень нам будуць пастаўляць свежую выпечку: тарты, пірожныя, булачкі і іншае. Мы разумеем, што многія ў цэнтры горада хочуць мець магчымасць і перакусіць. Таму ў хуткім часе ў нас з’явяцца і закускі”. Пакуль жа можна падсілкавацца і ход-догамі. Літаральна на гэтым тыдні будзе ўстаноўлена кавамашына, з’явяцца ў продажы папкорн, салодкая вата, марожанае ў шарыках, кактэйлі і многае іншае.
Кафэ “Ірыска” з радасцю стане месцам правядзення вашага сямейнага свята, цікавым і незабыўным якое дапаможа зрабіць прафе-сійны аніматар. Дарэчы, гаспадары абяцаюць прытрымлівацца дэмакратычных цэн, што таксама вельмі важна.
Калі вы яшчэ не паспелі пабываць у новым кафэ, абавязкова прыходзьце. “Ірыска” працуе для вас.
Наталля ЧАРНІЧЭНКА.
Надрукавана ў №19 ад 07.02.2018 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *