Персонифицированный учёт и назначение пенсии

Общество Официально

Назначэнне пенсіі
З 1 студзеня 2003 года падставай для заліку ў працоўны стаж перыяду работы і вылічэння індывідуальнага каэфіцыенту заробку з’яўляюцца даныя персаніфікаванага ўліку. Парушэнне тэрмінаў падачы дакументаў прыводзіць да ўзнікнення памылак на асабістых рахунках застрахаваных асоб і несвоечасовага разліку пенсіі.  Работадаўцы нясуць матэрыяльную адказнасць перад пенсіянерам за ўрон, прычынены несвоечасовым і няпоўным афармленнем дакументаў, неабходных для прызначэння і пераразліку пенсіі, за падачу дакументаў, што ўтрымліваюць несапраўдныя звесткі.
Згодна з законам работадаўца ў 10-дзённы тэрмін з дня паступлення заявы афармляе неабходныя для прызначэння пенсіі дакументы і разам з пададзенай заявай і сваім прадстаўленнем накіроўвае іх ва ўпраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама.
На момант звароту ў органы па працы на работніка ў Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва павінна быць пададзена форма ПУ-3 (тып — прызначэнне пенсіі). Звесткі аб налічаных выплатах ў форме ПУ-3 павінны быць пададзены за перыяд, які папярэднічае месяцу звароту ў органы па працы, занятасці і сацыяльнай абароне. Неабходна звярнуць увагу на ўзаемадзеянне кадравых і бухгалтарскіх службаў: кадравая служба да перадачы пакета дакументаў для прызначэння пенсіі ў органы па працы павінна пераканацца ў тым, што бухгалтэрыяй здадзена форма ПУ-3.
Перыяд работы, калі зарплата не налічвалася і, адпаведна, не пералічваліся страхавыя ўзносы ў Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва, у стаж работы пры афармленні пенсіі не ўключаецца.
Т. ПРЭСНЯКОВА, начальнік райаддзела Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва.
Надрукавана ў №58 ад 02.08.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *