Шумилинские спортивные новости

Новости Спорт, туризм

Спартакіяда
У Віцебску  прайшоў абласны этап дзяржаўнага фізкультурна-аздараўленчага комплексу Рэспублікі Беларусь.  У асабістым заліку сярод 11- і 14-гадовых спартсменаў святкавалі перамогі вучні Шумілінскай СШ №1 Раман Хадуноў і Мікіта Скараход. Хлопцы трапілі ў склад зборнай вобласці, якая будзе абараняць гонар Прыдзвіння на рэспубліканскім этапе.

Лыжныя гонкі
Парадавала сваім выступленнем інструктар фізкультурна-аздараўленчага цэнтра Наталля Сямёнава. Наталля перамагла ў лыжных гонках  на спаборніцтвах сярод сельскіх жыхароў “Залаты колас”, што праходзілі ў Гарадку.

Кікбоксінг
Наваполацк прымаў удзельнікаў адкрытага першынства па кікбоксінгу. Гонар нашага раёна абаранялі выхаванцы аб’яднання па інтарэсах раённага цэнтра дзяцей і моладзі “Асновы ўсходніх адзінаборстваў: вавінам в’ет во дао” (трэнер Святлана Бараноўская). Першыя месцы заваявалі Максім Васільеў, Станіслаў Шпулёў і Багдан Ушал. Трэцімі сталі Арцём Галуза, Данііл Букаў, Дзяніс Глушакоў, Ягор Мацуганаў і Антон Малахаў.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Надрукавана ў №20 ад 13.03.2018 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *