Более 50 человек посетили «Ярмарку вакансий» в Шумилино

Общество Экономика

Прапановы ёсць – спецыялістаў няма

У мінулы аўторак  у Шуміліне  прайшоў “Кірмаш вакансій”, ініцыятарам якога выступіла ўпраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама. Яго наведаў 51 чалавек, якія жадаюць знайсці працоўнае месца.

Галоўны плюс “Кірмаша вакансій” у тым, што шукальнікі працы маюць магчымасць адначасова сустрэцца з некалькімі прадстаўнікамі кадравых службаў ці непасрэдна з кіраўнікамі прадпрыемстваў, прапанаваць свае прафесійныя веды, навыкі і атрымаць варыянт працаўладкавання. І нават калі ў арганізацыях цяпер няма патрэбных вакансій, можна запісацца ў рэзерв, пакінуць свае кантактныя дадзеныя, па якіх работадаўцы змогуць звязацца пры неабходнасці.
Працоўныя вакансіі ў раёне ёсць. На сённяшні дзень – 55. Але каб уладкавацца на іх, патрэбны спецыяльная кваліфікацыя ці вопыт работы. А шукаюць работу пераважна людзі без профільнай адукацыі ці тыя, хто ўжо страціў прафесійныя навыкі, прадстаўнікі прафесій, якія цяпер не запатрабаваны на рынку працы. Для прыкладу, з 55 вакансій толькі дзве не патрабуюць спецыяльных навыкаў:  “Прыдзвінскаму” неабходны даяркі. Праўда, паехаць у Крывое Сяло ніхто не згадзіўся.
Без праблем знайшлі працу людзі, у якіх  бухгалтарская ці эканамічная спецыяльнасці. Кіраўнікі “Сіроцінскага” і “Прыазёрнага міру” М. У. Прыгодзіч і В. М. Дзяцко расказалі  кандыдатам на пасады пра ўмовы работы, заробак.
Таксама знайшлі новыя працоўныя кадры для сваіх прадпрыемстваў прадстаўнікі ПМК-70 і ПМС.  Наогул на  “Кірмашы вакансій” працаўладкавалася 13 чалавек.
У бліжэйшы час у Шуміліне адкрыюцца дзве новыя крамы – “Еўраопт” і ААТ “Малако”.  Дзесяці чалавекам далі кантактныя тэлефоны кіраўнікоў гэтых прадпрыемстваў, каб тыя паспрабавалі ўладкавацца прадаўцамі, грузчыкамі і прыбіральшчыкамі. Што тычыцца дзвюх апошніх прафесій – грузчык і прыбіральшчык – то яны аказаліся самымі запатрабаванымі ў людзей, якія шукаюць работу. Толькі вось дзе столькі вакансій узяць? Сёння гэтыя прафесіі адны з самых дэфіцытных. І наўрад ці сітуацыя памяняецца пасля адкрыцця двух новых магазінаў.
Многія з тых, хто завітаў у той дзень на “Кірмаш вакансій”, маюць сумніўную рэпутацыю: звальненні за прагулы ці п’янства, пра што  сведчаць адпаведныя запісы  ў працоўнай кніжцы, непрывабны выгляд. Бачна, што яны ўсур’ёз працаваць не збіраюцца ды і наўрад ці хто з кіраўнікоў пажадае ўзяць іх на работу.
Большасці тых, хто прыйшоў на “Кірмаш вакансій”, прыйдзецца чакаць 1 красавіка. Менавіта тады УП ЖКГ і сельвыканкамы пачнуць набіраць людзей на сезонныя работы па добраўпарадкаванні.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Надрукавана ў №20 ад 13.03.2018 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *