Разговор шёл обо всех тонкостях работы с обращениями граждан

Общество Президент

Увага – зваротам грамадзян

У аўторак  прайшоў семінар па рабоце са зваротамі грамадзян, на які былі запрошаны спецыялісты, што адказваюць за гэта на сваіх прадпрыемствах і ў арганізацыях. Семінар правяла загадчык сектара па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб райвыканкама Любоў Казаравец.

Важнасць работы са зваротамі грамадзян абазначыў намеснік пракурора раёна Андрэй Дзергачоў.  Ён звярнуў увагу на арганізацыю асабістых прыёмаў, на неабходнасць аналізу зваротаў для паляпшэння якасці работы той ці і іншай арганізацыі, на важнасць вытрымлівання тэрмінаў і паўнаты разгляду зваротаў. Таксама Андрэй Аляксандравіч адказаў на пытанні, у тым ліку, напрыклад, як рэагаваць на ананімныя звароты ці як правільна афармляць звароты ад грамадзян, якія паступілі па тэлефоне.
Л. І. Казаравец у сваю чаргу падрабязна спынілася на правілах вядзення кнігі заўваг і прапаноў, асаблівасцях работы з вуснымі зваротамі, абазначыла розніцу паміж зваротамі і адміністрацыйнымі працэдурамі. Яна заўважыла, што работа са зваротамі грамадзян на прадпрыемствах і ў арганізацыях, у сельвыканкамах даўно наладжана, але недахопы час ад часу ўсё ж здараюцца. Лепшымі ў гэтым напрамку яна назвала ДРБУ №204, ТЦСАН, райгаз.
Наталля ЧАРНІЧЭНКА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *