Православные христиане готовятся к Вербному воскресенью

Актуалии Духоўнае

Вербная нядзеля
Дарагія браты і сёстры, усе жыхары Шумілінскага раёна!
Сардэчна віншую Вас са святам Уваходу Госпада ў Іерусалім – Вербнай нядзеляй. У гэты дзень мы прыносім у храм галінкі вярбы, бо вярба – гэта сімвал вясны, духоўнага адраджэння і сімвал надыходзячага Вялікадня. Асвечаныя галінкі мы прыносім дадому, дзе беражліва захоўваем як знак міласці Божай. Будзем умацоўвацца ў веры сваёй!
Пасля Вербнай нядзелі надыходзяць дні Перадвелікоднага тыдня, калі мы павінны старанна маліцца, наведваць храм Божы, каб дастойна сустрэць Вялікдзень.

Дазвольце пажадаць усім міру, радасці і міласці Хрыстовай. Няхай беражэ вас Гасподзь!

Богаслужэнні пройдуць:
храм Афанасія Брэсцкага (г. п. Шуміліна), 31 сакавіка ў 17.00 – усяношная, 1 красавіка ў 8.30 – Божая літургія;
храм Сергія Раданежскага (в. Лескавічы), 1 красавіка ў 8.30 – Божая літургія.
Па заканчэнні богаслужэнняў – асвячэнне вярбы.
Фёдар ПУЧЫНСКІ, благачынны цэркваў Шумілінскай акругі, протаіерэй.
Надрукавана ў №25 ад 30.03.2018 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *