В честь Великой Победы ученики Шумилинской СШ №2 посадили деревья

Актуалии Образование

“Кветкі Вялікай Перамогі”

Май. Цветёт весна.
Отгремела давно война.
И сегодня у братских могил
Вспомним тех, кто нам жизнь сохранил.

Май – час памяці пра нашых дзедаў і прадзедаў, якія загінулі, абараняючы Радзіму. У СШ №2 прайшлі мерапрыемствы ў гонар гэтай вялікай даты: выставы, акцыі, мітынгі, пасвячэнне ў піянеры вучняў 4 класа.
Але самай запамінальнай для вучняў падзеяй стаў удзел у акцыі “Кветкі Вялікай Пермогі”, да якой далучыліся старшыня райвыканкама Аляксандр Снараў, старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына  Новікава, дырэктар УП ЖКГ Аляксей Шпакаў, начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму Валянціна  Мянькова.
Удзельнікі акцыі ўспомнілі пра гады вайны, пра тых, хто абараняў і вызваляў шумілінскую зямлю, пра дзедаў і прадзедаў, якія змаглі выстаяць у тыя страшныя ваенныя гады.
Яркай нотай акцыі стаў флэш-моб “Няхай заўсёды будзе сонца”, пасля якога госці і гаспадары пасадзілі дрэвы перад школай, што ўжо стала добрай традыцыяй. Каб помнілі і памяць гэтую пранеслі скрозь гады.
Маргарыта ФЕДЧАНКА,
намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце.
Надрукавана ў №37 ад 15.05.2018 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *