Где в Шумилино можно покататься на коньках? Дают ли на прокат спортинвентарь?

Актуалии Молодёжь Спорт, туризм

Лёд, каткі, канькі
Студзень парадаваў аматараў актыўнага адпачынку сапраўдным зімовым надвор’ем. Сонца,  мароз, снег. Як у такі час можа сядзець дома?! Дзе можна пакатацца на каньках, дзе можна ўзяць на пракат канькі ды лыжы? З такімі пытаннямі звярнуліся да намесніка начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Андрэя Мазанкова:
– Пачну размову з каткоў у райцэнтры. Найперш, гэта хакейная пляцоўка на стадыёне. Дарэчы,  неўзабаве яна, дзякуючы камунгасу, набудзе завершаны выгляд. Пляцоўка асвятляецца ўвечары, у выхадныя і святочныя дні  тут гучыць музыка. На стадыёне арганізаваны пракат канькоў і лыж (працуе штодзённа з 8.00 да 20.00, абед з 14.00 да 15.00).
Пакатацца можна і каля Шумілінскай СШ №1. У школе таксама можна ўзяць лыжы і канькі на пракат.
Ёсць каток у “Верхнім горадзе”. Улетку жыхары аднаго са шмакватэрных дамоў выступілі з ініцыятывай зрабіць каля дома №65 па вуліцы Юбілейнай пляцоўку для гульні ў міні-футбол. З наступленнем маразоў яны прапанавалі тут заліць каток. Дзякуючы намаганням жыхароў і работнікаў камунгасу гэта было зроблена.
Заліты міні-каток ля Шумілінскай СШ №2.
Пакатацца на каньках можна не толькі ў райцэнтры. Каля кожнай школы заліты міні-каткі, асабліва хочацца выдзеліць Мікіціхінскую, Обальскую, Кардонскую і Башнёўскую школы, дзе адразу пасля прыходу халадоў каткі былі заліты.
Алесь САКАЛОЎ.
Надрукавана ў №3 ад 12.01.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *