2 красавіка – Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі

Актуалии Новости

2 красавіка – Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі

Паважаныя землякі!
Ад імя раённага выканаўчага камітэта, раённага Савета дэпутатаў сардэчна віншуем вас са святам – Днём яднання народаў Беларусі і Расіі!
Гэта не проста знамянальная дата ў навейшай гісторыі нашых краін, гэта пацвярджэнне шматвяковай духоўнай і культурнай блізасці двух брацкіх народаў, цесна звязаных паміж сабой агульным гістарычным мінулым і стваральнымі імкненнямі ў будучыню.
2 красавіка 1996 года была закладзена аснова інтэграцыйнага праекта Расійская Федэрацыі і Рэспублікі Беларусь – Саюзнай дзяржавы. З гэтага моманту Расія і Беларусь праводзяць узгодненую знешнюю і абарончую палітыку, узаемадзейнічаюць у барацьбе з тэрарызмам і арганізаванай злачыннасцю, ідуць па шляху паглыблення двухбаковых эканамічных, гуманітарных і культурных сувязяў.
Развіваецца ўзаемавыгаднае супрацоўніцтва і паміж асобнымі рэгіёнамі краін. Так, у 2017 годзе, былі заключаны дагаворы аб міжнародным супрацоўніцтве Шумілінскага раёна з Вялікалуцкім раёнам Пскоўскай вобласці і Караноўскім раёнам Краснадарскага краю Расійскай Федэрацыі.
Упэўнены, што імкненні людзей да зносін, абмену вопытам і сумеснай стваральнай працы, якія ідуць ад жыцця, будуць паспяхова рэалізоўвацца.
Няхай адносіны паміж нашымі краінамі мацнеюць, прыносяць мір і згоду! Напярэдадні свята ад усёй душы жадаем здароўя, дабрабыту, упэўненасці ў заўтрашнім дні і добрых жыццёвых перспектыў!

Надрукавана ў №25 ад 30.03.2018 г.

“Душой і песняй мы адзіны”
2 красавіка з нагоды Дня яднання народаў Беларусі і Расіі ў Шумілінскай дзіцячай школе мастацтваў пройдзе ўрачыстае мерапрыемства і канцэрт “Душой і песняй мы адзіны”. Пачатак мерапрыемства ў 16.00.
Надрукавана ў №25 ад 30.03.2018 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *