Вопросы предстоящей посевной кампании обсудили на совещании в Шумилинском райисполкоме

Актуалии Президент Экономика

Раскачвацца часу няма

У сераду, 4 красавіка, старшыня райвыканкама Аляксандр Снараў правёў рабочую нараду, на якой абмяркоўваліся пытанні арганізацыі пасяўной кампаніі ў сельскагаспадарчых прадпрыемствах раёна і падрыхтоўкі да пашавага перыяду.

На нараду былі запрошаны кіраўнікі і спецыялісты сельскагаспадарчых арганізацый, начальнікі аддзелаў і ўпраўленняў райвыканкама, старшыні сельскіх выканаўчых камітэтаў, кіраўнікі арганізацый і прадпрыемстваў раёна, раённых службаў.
Перад аграрыямі раёна стаіць няпростая задача. Дажджлівая восень не дазволіла поўнасцю пасеяць азімыя, таму аб’ёмы веснавой сяўбы павялічаны. Вясной трэба пасеяць 10 216 га яравых зерневых, 2896 га крыжакветных, 2200 га кукурузы, падсеяць больш за 7700 га шматгадовых траў. З надыходам цяпла неадкладна трэба прыступаць да падкормкі азімых зерневых, якіх маецца 3734 га і азімых крыжакветных – 1356 га.
Як падкрэсліў кіраўнік раёна, часу на раскачку няма, ужо да панядзелка ўся неабходная тэхніка павінна стаяць на лінейцы гатоўнасці, а магчыма, дзе дазваляюць умовы, ужо і пачаць працаваць. “Кожны работнік павінен ведаць, за што ён працуе. Асаблівая ўвага павінна быць да якасці выконваемых работ, а таксама да выдаткоўвання паліва, насення, угнаенняў і іншых матэрыяльных рэсурсаў – адказнасць за гэта кладзецца на кіраўнікоў і спецыялістаў гаспадарак. Павінен быць штодзённы ўлік і кантроль!” – запатрабаваў Аляксандр Снараў.
Таксама трэба пачаць рыхтаваць да пашавага сезона перасоўныя даільныя ўстаноўкі, домікі для пастухоў, іншае неабходнае абсталяванне, заключаць дагаворы з пастухамі.
Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.
Надрукавана ў №27 ад 06.04.2018 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *