Велопробег от Шумилино до мемориального комплекса Тропино — в честь Дня Победы

Актуалии

Велапрабег у імя памяці

У панядзелак, 7 мая, у Шуміліне быў дадзены старт велапрабегу, прысвечанаму Дню Перамогі. Арганізатарамі велаакцыі выступілі раённыя ўлады і грамадскія арганізацыі. У мерапрыемстве бралі ўдзел каля 70 чалавек, узначаліў калону веласіпедыстаў старшыня раённага выканаўчага камітэта Аляксандр Снараў.
Стартавалі ўдзельнікі на цэнтральнай плошчы Шуміліна. Маршрут – 8 км да мемарыяльнага комплексу ў Тропіне. Там да ўдзельнікаў акцыі далучыліся школьнікі і работнікі Слабадской школы, а таксама работнікі КУСГП “Сіроцінскі”, якія прыехалі на веласіпедах з аграгарадка Слабада.
У Тропіне прайшоў урачысты мітынг. Усе выступаючыя – старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Новікава, старшыня Сіроцінскага сельвыканкама Сяргей Каржуеў,  намеснік старшыні раённай арганізацыі “Беларускі саюз афіцэраў” Генадзь Шынкевіч, в. а. першага сакратара райкама ГА БРСМ Вольга Рылова –  падкрэслівалі, што беларускі народ ніколі не забудзе пра тых, хто падарыў нам мірнае неба.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Надрукавана ў №36 ад 11.05.2018 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *