На каникулах школьники зарабатывают на мобильники и компьютеры

Молодёжь Сельское хозяйство

Грошы на мабільнік і камп’ютары
Да зернесушылкі ў Кардоне зроблены добры пад’езд. Тым не менш машыны, высыпаючы зерне на асфальтаваную пляцоўку, не-не ды і прасыплюць крыху непадалёк ад збожжавага кургана. Але ячмень ці пшаніцу ўмомант падмятуць памочнікі, якія ўладкаваліся сюды працаваць.
“Хлопцы добрыя, – пахваліла загадчыца склада Г. І. Сіпко.  – Пыльнай работы не баяцца, робяць усё, што ні скажу. І падмятуць, і плёнкай зерне дапамогуць накрыць у выпадку дажджу”.
Падыходзім бліжэй да юных памочнікаў КУСГП “Ульскі”.  – Яны шуфлямі варушаць насенне цімафееўкі, каб хутчэй падсыхала. Знаёмімся. Старэйшы з хлопцаў – Сяргей Бандарэнка – закончыў адзінаццаць класаў, паступіў вучыцца ў Ульскае прафесійна-тэхнічнае вучылішча на трактарыста-вадзіцеля. А перад вучобай вырашыў крыху падзарабіць.
“У мінулым годзе за паўтара месяца на зернескладзе зарабіў 800 тысяч рублёў, – расказаў Сяргей.   – Спадзяюся, што сёлета зараблю не менш. Гэта не апошняя мая работа ў гаспадарцы: на канікулах у наступным годзе буду працаваць зноў. Сюды ж прыеду і на практыку. Можа, уладкуюся тут на работу  і пасля заканчэння вучобы”.
У сяброў Сяргея – Дзяніса Лабейкі і Уладзіслава Сафончыка – яшчэ няма планаў наконт далейшага жыцця і работы – яны пакуль закончылі толькі па дзевяць класаў.
Пытаемся, ці цяжка працаваць. “Ды не, – адказваюць хлопцы. – Нармальна. Мы прызвычаіліся ўжо да работы”. Як расказалі падлеткі, яны даўно спланавалі, на што патрацяць заробленыя грошы. Дзяніс, напрыклад, хоча купіць больш сучасную відэакарту для камп’ютара, Уладзіслаў – мабільны тэлефон. Ну, а Сяргей збірае грошы на камп’ютар.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №63 ад 19.08.2011 г



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *