Шумилинские милиционеры с весны до осени работают в усиленном режиме

Закон Экономика

Правяралі вартаўнікоў, мехдвары і трактары

Узараць, засеяць, скасіць, нарыхтаваць кармы, падаіць кароў – гэта, безумоўна, непасрэдная работа сельскіх працаўнікоў. Але ж пры гэтым супрацоўнікам РАУС варта стварыць заслону крадзяжам і іншым правапарушэнням. Шумілінскія міліцыянеры з вясны да восені працуюць ва ўзмоцненым рэжыме, практычна кожны дзень наведваюць мехдвары, фермы, зернетакі, правяраюць механізатараў і вартаўнікоў.
У адзін з такіх рэйдаў разам з участковым інспектарам Д. М. Зубаравым адправілася і карэспандэнт раённай газеты. Па дарозе Дзмітрый Мікалаевіч расказвае, што ў маі злачынстваў на аб’ектах АПК не выяўлена. Тым не менш маюць месца факты безгаспадарчасці, якія садзейнічаюць правапарушэнням. Найбольш распаўсюджаныя з іх  – неадрамантаваныя агароджы вакол машынна-трактарных двароў і фермаў, неналежныя замкі на арачніках і боксах, адсутнасць асвятлення ля складоў і зернесушыльных комплексаў, што дазваляе трапіць на тэрыторыю чужому чалавеку.
У ААТ “АграБаравінка” і “Прыазёрны мір” падобных заўваг не было. А вось на тэрыторыі зернесушыльнага комплексу УП “Шумілінскі райаграсэрвіс” у поле зроку ўчастковага інспектара трапілі двое рознарабочых. Па рэзкім паху і пачырванелых вачах  мужчын міліцыянер адразу вызначыў, што яны нядаўна ўжывалі спіртное. І гэта, зыходзячы з паказанняў алкатэстара, пацвердзілі ў райбальніцы. Адзін з рабочых трапіў у поле зроку міліцыі ў нецвярозым стане ўпершыню, таму адміністрацыйная справа разглядалася начальнікам РАУС, і мужчыну прызначана спагнанне ў суме 2 БВ. Што тычыцца другога работніка, які неаднаразова прыцягваўся да адказнасці за нецвярозы стан, то яго справа для далейшага разгляду накіравана ў суд.
Начальнік аддзялення аховы правапарадку і прафілактыкі РАУС Вячаслаў Воранаў паведаміў,  што з 1 па 23 мая супрацоўнікі аддзела выдалі прадпісанні двум кіраўнікам сельгаспрадпрыемстваў, якія павінны выправіць недахопы па ахове дзяржаўнай маёмасці ў месячны тэрмін і даслаць адказ. У адваротным выпадку службовым асобам пагражае штраф да 20 БВ.
Ларыса КІСЯЛЁВА.
Надрукавана ў №41 ад 29.05.2018 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *