В канун Дня медицинских работников Константин Баканов рассказывает о достижениях Шумилинской ЦРБ

Здоровье Общество

Матэрыяльная база аховы здароўя Шуміліншчыны паляпшаецца кожны год

Напярэдадні прафесійнага свята хочацца падвесці вынікі работы медыцынскіх устаноў раёна за прайшоўшы год.
У лячэбна-прафілактычных установах Шуміліншчыны працуе 447 работнікаў, з іх 50 урачоў і 193 сярэднія медыцынскія работнікі.
За апошні год палепшылася матэрыяльна-тэхнічная база ўстановы. Так, праведзены рамонт неўралагічнага паста тэрапеўтычнага аддзялення цэнтральнай раённай бальніцы з поўнай заменай мэблі, рамонт кабінетаў раённай паліклінікі, бальнічнай пральні.
Доўгачаканай падзеяй стала набыццё сучаснага камп’ютарнага рэнтгенаграфічнага апарата  “Уніэксперт 3 плюс”, на які выдаткаваны з рэспубліканскага бюджэту 300 тысяч 425 рублёў.
Важна адзначыць, што калектывы медыцынскіх устаноў раёна  дабіліся стабільных паказчыкаў здароўя насельніцтва, палепшылі асобныя паказчыкі.
Агульная смяротнасць за 2017 год склала 17,1 праміле – гэта лепшыя паказчыкі за апошнія 20 год. Па выніках работы за 2017 і 5 месяцаў 2018 года адсутнічае смяротнасць немаўлят. Павялічылася нараджальнасць, за 5 месяцаў бягучага года нарадзіліся 80 дзяцей (5 месяцаў  2017 года – 56). Знізіліся натуральныя страты насельніцтва раёна.
Многа добрых слоў можна сказаць пра ўсіх медыцынскіх работнікаў, якія працуюць у лячэбна-прафілактычных установах раёна, і падзякаваць ім за адданасць сваёй справе, імкненне дапамагчы людзям, чулыя адносіны да пацыентаў.
Канстанцін БАКАНАЎ, галоўны ўрач Шумілінскай ЦРБ.
Надрукавана ў №46 ад 15.06.2018 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *